Біяграфія
Падалінскі Аляксандр Мікалаевіч (13.05.1955, в. Старая Беліца Сенненскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1977). Вучыўся ў І. Сталярова. Ф. Гумена. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1978. Член Беларускага саюза мастакоў (1966). Жыве ў Віцебску.
Працуе пераважна ў станковым жывапісе.
Сярод твораў: «У майстэрні», «Жаночы партрэт», «Віцебск», «Вясковы пейзаж», «Поўдзень», «Памяці мастака», «Анёл», «Рыбакі», «З дзяцінства», «Старое дрэва»; серыя «Сенненшчына».
Творы мастака знаходзяца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў.
ЛІТАРАТУРА
Аляксандр Падалінскі // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 104. — На беларус. і англ. мовах.
Падалінскі Аляксандр Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 403. — На беларус. і англ. мовах.