Біяграфія
Танковіч Георгій Лявонавіч (15.01.1946, в. Ярашова Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1969). Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1969 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1991). Жыве ў Наваполацку.
Працуе ў акварэлі.
Асноўныя працы: палотны «Нацюрморт з кветкамі», «Акно», «Двор», «Нацюрморт з кактусам», «Ноч у вёсцы», «Першы снег», «Гарлачыкі», «Да непагоды»; трыпціх «Радзіма Ф. Скарыны».
ЛІТАРАТУРА
Танковіч Георгій Лявонавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 534. — На беларус. і англ. мовах.