Біяграфія
Хесін Барыс Якаўлевіч (28.07.1945, в. Сафронава Борскага р-на Горкаўскай вобл., Расія), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1967). З 1967 года – удзельнік гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Член Беларускага саюза мастакоў (1995). Да 2001 г. жыў у Віцебску. У цяперашні час жыве і працуе ў горадзе Нінбург (Германія).
Працуе ў станковых формах жывапісу і графікі, у акварэлі, абстрактнай кампазіцыі.
Творы мастака знаходзяцца ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, дзяржаўных і прыватных калекцыях.
ЛІТАРАТУРА
Барыс Хесін // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 128. — На беларус. і англ. мовах.