Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Хоміч-Мірзаян Леанід Сяргеевіч (01.01.1945, г. Нова-Барысаў Мінскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1970). Вучыўся ў В. Ральцэвіча, В. Дзежыца, Г. Клікушына. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1970 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1995). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і дробнай пластыцы.

Сярод твораў: рэльефы з металу для віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» і Наваполацкай сярэдняй школы № 8, гасцініц «Віцебск», «Аўрора» (г. Віцебск), кінатэатра «Радзіма» ў Полацку. Аўтар работ «Тыгр», «Купалінка», «Мой горад», «Чаканне», «Віцебшчына».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Леанід Хоміч // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 129. — На беларус. і англ. мовах.

2. Хоміч Леанід Сяргеевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 569. — На беларус. і англ. мовах.