Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Ціханенка Васіль Ерафеевіч (12.03.1937, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1965 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1967). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу.

Сярод твораў: «У гады вайны» (1975), «Адраджэнне» (1980), «У тыле ворага» (1981), «Летні вечар на возеры Глыбокае» (1983), «Бітва за Оршу» (1984), «Незабыўнае» (1985), «Вясковы дворык» (1986), «Безназоўная вышыня» (1987), «Зімовы вечар» (1990), «1945. Раніца ў вёсцы» (1991), «На адпачынку» (1999), «Агні БелДРЭС» (2000), «Бэз» (2002), «Двор ляснічага» (2002), «Ефрасіння Полацкая» (2003), «Ф. Скарына» (2004), «На Браслаўшчыне» (2006), «Алея ў парку Браслава» (2006), «Віцебск» (2007) і інш.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Тихоненко Василий Ерофеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 510.

2. Ціханенка Васіль Ерафеевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 579. — На беларус. і англ. мовах.