Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

  

Мастацкія выставы М. Цыбульскага

 

Міхась Леанідавіч Цыбульскі рэгулярна ўдзельнічае ў міжнародных, рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях, сімпозіумах, навукова-метадычных семінарах, якія адбываюцца ў гарадах Даўгаўпілс (Латвія), Рым (Італія), Сейны, Лодзь, (Польшча), Каўнас (Літва), Санкт-Пецярбург (Расія), Мінск, Гродна, Магілёў, Віцебск (Беларусь).

У якасці члена Беларускага саюза мастакоў М. Цыбульскі прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці г. Віцебска, курыруе правядзенне выстаў і мастацкіх акцый, шэрагу гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемстваў мастацкай і гісторыка-краязнаўчай накіраванасці. Як куратар і мастацтвазнаўца прымаў удзел у рэалізацыі міжнародных праектаў «Daugavpils – Віцебск», групавых праектаў мастакоў «Замак», «Была вайна», «Этна», «Пантэоніка», «13», «Артэфакт», біенале «Акварэльная сябрына», арганізацыі выстаў суполкі «Віцебская акварэль», персанальных выстаў віцебскіх мастакоў.

У апошнія гады з'яўляецца куратарам міжнароднага навукова-творчага сімпозіума «Акварэль: традыцыі і эксперыменты ў прасторы сучаснага мастацтва» (г. Полацк, 2007), куратарам і каардынатарам ІІ навуковых чытанняў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння Я. Драздовіча (г. Віцебск, 2008), куратарам міжнароднага навукова-творчага праекта «Дыялог мастацкіх школ», у межах якога арганізаваныя навукова-творчы семінар і выстава акварэлі (г. Віцебск, 2008), куратарам міжнароднага праекта «Віцебскі вакзал» з удзелам мастакоў Мексікі, Расіі і Беларусі (г. Віцебск, 2008), міжнароднай выставы фатаграфіі «Адзін дзень у Рызе» (г. Віцебск, 2008). Па запрашэнні Асацыяцыі мастакоў Літвы М. Л. Цыбульскі з'яўляўся куратарам спецыяльнага праекта «Беларуская акварэль: прастора інтэрпрэтацый» у межах Міжнароднай біенале акварэлі «Балтыйскія масты» ў г. Каўнасе (Літва, 2008). Аўтар і куратар міжнароднага праекта-выставы «Знакі часу» з удзелам латвійскіх і беларускіх мастакоў, якія працуюць у галіне графікі (г. Віцебск, 2008; г. Даўгаўпілс, 2009; г. Рыга, 2010).

М. Л. Цыбульскі творча працуе ў алейным і гуашавым жывапісе. Удзельнік каля трох дзясяткаў міжнародных, рэспубліканскіх мастацкіх выстаў у Германіі, Францыі, Польшчы, Латвіі, Беларусі. Прымаў удзел у шэрагу міжнародных пленэраў у Рэбургу (Германія), «Усход – Захад» у Горліцы (Польшча), нацыянальных пленэрах імя Я. Драздовіча, У. Караткевіча, нацыянальным пленэры, прысвечаным Напалеону Ордзе (Беларусь) і інш. М. Цыбульскі з'яўляўся кіраўніком міжнародных пленэраў «ТАКА» з удзелам Латвіі, Беларусі, Літвы (г. Даўгаўпілс, 2004, 2006).

Актыўны ўдзел М. Цыбульскі прымае ў грамадскім жыцці краіны: з'яўляецца навуковым кансультантам у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» (г. Мінск), членам абласнога Савета па манументальным і манументальна-прыкладным мастацтве, членам навуковага савета Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, навуковым рэцэнзентам шэрагу выданняў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, членам міжнароднага навукова-рэдакцыйнага савета канферэнцыі «PERSON. COLOR. NATURE. MUSIC» (г. Даўгаўпілс, Латвія), старшынёй і членам журы шэрагу конкурсаў дзіцячай і маладзёжнай творчасці.

 

 

Міжнародныя

2000

– міжнародная выстава «Шлях да рэалізацыі», г. Горліца (Польшча);
– міжнародная выстава па выніках пленэру «ТАКА» («Сцяжынка»), г. Даўгаўпілс (Латвія).

 

2002

– міжнародная выстава па выніках пленэру, г. Горліца (Польшча).

 

2006

– міжнародная выстава па выніках пленэру «ТАКА» («Сцяжынка»), г. Даўгаўпілс (Латвія).

 

2007

– міжнародныя выставы групы віцебскіх мастакоў, г. Рэбург, Франкфурт-на-Одэры, Нінбург (Германія), г. Ліён (Францыя);
– міжнародная выстава па выніках пленэру ў Германіі, г. Бад-Рэбург (Германія);
– выстава па выніках пленэру «Усход – Захад», г. Горліца (Польшча).

 

2008

– міжнародная выстава па выніках пленэру «ТАКА» («Сцяжынка»), г. Даўгаўпілс (Латвія).

 

2009

– прэзентацыя твораў у межах VI Міжнароднай канферэнцыі «PERSON. COLOR. NATURE. MUSIC» Arts for Sustainable Education, г. Даўгаўпілс (Латвія).

 

2011

– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.

 

2012

– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.

 

2013

– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша;
– выстава па выніках пленэру, г. Шаўляй (Літва);
– прэзентацыя твораў у межах VIІІ Міжнароднай канферэнцыі
«PERSON. COLOR. NATURE. MUSIC» (Даўгаўпілскі ўніверсітэт), г. Даўгаўпілс (Латвія).

 

2014

– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.

 

Рэспубліканскія

2000

– рэспубліканская нацыянальная выстава, прысвечаная Я. Драздовічу, г. Мінск.

 

2007

– рэспубліканская мастацкая выстава «Кветкавы рай» па выніках пленэру (Нацыянальная бібліятэка), г. Мінск.

 

2008

– рэспубліканская мастацкая выстава па выніках пленэру, прысвечанага Напалеону Ордзе, г. Мінск.

 

2010

– рэспубліканская выстава «Зямля пад белымі крыламі» (ЦСМ), г. Віцебск.

 

Групавыя і персанальныя

1983

– выстава творчых работ студэнтаў МГФ ВДПІ імя С. М. Кірава, г. Віцебск.

 

2000

– мастацкая выстава па выніках пленэру групы віцебскіх мастакоў, г. Мазыр.

 

2001

– мастацкая выстава па выніках пленэру Я. Драздовіча, г. Полацк;
– выстава выкладчыкаў кафедры мастацтваў ВДУ імя П. М. Машэрава «Паазер'е ў мастацкіх вобразах», г. Віцебск.

 

2005

– мастацкая выстава «...І адчуеш, Радзіма» па выніках пленэру, прысвечанага У. Караткевічу, г. Віцебск, г. Орша.

 

2006

– мастацкая выстава «...І адчуеш, Радзіма» па выніках пленэру, прысвечанага У. Караткевічу, г. Наваполацк, г. Мінск.

 

2007

– мастацкая выстава па выніках пленэру ў Германіі, г. Віцебск;
– мастацкая выстава па выніках пленэру, прысвечанага Напалеону Орду, г. Орша.

 

2008

– мастацкая выстава па выніках пленэру, прысвечанага Напалеону Орду, г. Брэст, г. Пінск, г. Орша.

 

2009

– выстава, прысвечаная 50-годдзю МГФ ВДУ імя П. М. Машэрава (ЦСМ), г. Віцебск.

 

2010

– выстава па выніках пленэру, прысвечанага Яну Баршчэўскаму (ЦСМ), г. Віцебск;
– мастацкі праект «Арт-стул» (стул як аб'ект мастацтва) (ЦСМ), г. Віцебск.

 

2011

– персанальная выстава «Нататкі вандроўніка» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
– выстава па выніках пленэру, прысвечанага Эміліі Плятэр, г. Полацк, г. Глыбокае;
– выстава «У гонар памяці аб мужнасці і прыгажосці», г. Віцебск.

 

2012

– выстава «Жывапісны экватар» (ЦСМ), г. Віцебск;
– выстава «Віцебшчына ў творах мастакоў» да 75-годдзя Віцебскай вобласці (Мастацкі музей), г. Віцебск;
– выстава «Віцебск у сэрцы маім і тваім» мастакоў і мастацтвазнаўцаў (Мастацкі музей), г. Віцебск.

 

2013

– выстава па выніках пленэру, г. Шаўляй (Літва);
– выстава, прысвечаная гісторыі і культуры Оршы, г. Орша;
– выстава «Віцебшчына ў творах мастакоў», прысвечаная 75-годдзю Віцебскай вобласці (Мастацкі музей), г. Віцебск;
– выстава «Віцебск у сэрцы маім і тваім» мастацтвазнаўцаў і мастакоў (Мастацкі музей), г. Віцебск.

 

Пленэры

2000

– міжнародны мастацкі пленэр «Усход – Захад», г. Горліца (Польшча);
– міжнародны мастацкі пленэр, г. Даўгаўпілс (Латвія).

 

2002

– VII Міжнародны мастацкі пленэр «Усход – Захад», г. Горліца (Польшча).

 

2004

– міжнародны мастацкі пленэр «Усход – Захад», г. Горліца (Польшча).

 

2008

– міжнародны мастацкі пленэр «ТАКА», г. Даўгаўпілс (Латвія).

 

Члены творчага аб’яднання «Віцебская акварэль» М. Ляўковіч, А. Карпан, А. Шыёнак, М. Гугнін і М. Цыбульскі ў Германіі. 2007 год
М. Цыбульскі – удзельнік І Міжнароднага пленэру (Віцебск – Рэбург – Бад-Рэбург – Локум). 2007 год
Выстава мастакоў-акварэлістаў па выніках пленэру ў Германіі. Віцебская абласная бібліятэка. 2007 год
Мастацкая выстава «Новы памер». Цэнтр сучаснага мастацтва, г. Віцебск. 2010 год