Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Шапо Уладзімір Дзмітрыевіч (04.02.1949, г. п. Відзы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Жыве ў Наваполацку.

Працуе ў станковай графіцы, акварэлі, дэкаратыўна-афарміцельскім мастацтве.

Сярод твораў: «Залаты Браслаў» (1989), «Анёлы-ахоўнікі» (2003), «Купалле» (2005), «Аўтапартрэт з кошкай» (2009), «Адрачэнне Пятра» (2009), «Добрая вестка» (2009), «Іоф» (2009), «Святы Францыск» (2009), «Уцёкі ў Егіпет» (2009), «Уезд у Іерусалім» (2009), «Маленне аб чашы» (2009), «Дыялог ля брамы» (2009), «Пацалунак Юды» (2009), алегарычныя вобразы мастакоў В. Васільева, Д. Генеральніцкага, Ф. Гумена, А. Дасужава, А. Крошкіна, Л. Мірзаяна, А. Арлова, В. Ральцэвіча, А. Слепава, Д. Цырліна (усе 2009); трыпціх «Возера Снуды» (1997); серыі графічных кампазіцый у розных тэхніках «Паазер'е» (1980), «Казкі старога Браслава» (1984), «Чалавек ёсць тое, што ён ясі» (2009) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Шаппо Владимир Дмитриевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 598—599.

2. Шапо Уладзімір Дзмітрыевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 606. — На беларус. і англ. мовах.

3. Уладзімір Шапо // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 137. — На беларус. і англ. мовах.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выставка живописи Владимира Шаппо «Моя София»

arrow Рыбчынская В. Часам – выпадкова...