Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Яснова Алена Уладзіміраўна (04.03.1962, г. Санкт-Пецярбург, Расія), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці» (1986). Член Беларускага саюза мастакоў (1996). З 1981 года – у Віцебску.

Працуе ў галіне мастацкага тэкстылю (габелен, бацік).

Сярод твораў: габелены «Асенні матыў» (1992), «Бурштынавы дождж» (1993), «Бліскавіцы» (1993), «Цвіценне» (1995), «У бездань сусвету» (1998), серыя «Быліна» (1989); бацікі «Гладыёлусы на шкле» (1991), «Нацюрморт з ружай» (1992), «Кветкі» (1994), «Кераміка і травы» (1995), «У рытме вальса» (1999), «Незнаёмыя сусветы» (2000), «Рытмы восені» (2008), «Чаша пазнання» (2008), «Зборнік любімых сноў» (2008); трыпціхі «Вечныя камяні» (1994), «Нацюрморт» (1998) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Яснова Елена Владимировна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 633.

2. Яснова Алена Уладзіміраўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 656. — На беларус. і англ. мовах.

3. Алена Яснова // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 145. — На беларус. і англ. мовах.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Яснова Елена Владимировна на сайте «Artlib.ru»