Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

  

Мастацкія выставы В. І. Осіпава

 

Осіпаў Вадзім Іванавіч прымае актыўны ўдзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных і замежных мастацкіх выставах. Правёў шэраг персанальных выстаў у Беларусі, Расіі, краінах блізкага і далёкага замежжа.

 

 

Міжнародныя

1989

– мастацкая выстава, г. Ленінград (Дом журналістаў);
– мастацкая выстава, г. Ленінград (Цэнтральная выставачная зала).

 

1990

– мастацкая выстава «Экспа-90», г. Асака (Японія);
– мастацкая выстава «Расія-90», г. Эрэбру (Швецыя).

 

1991

– мастацкая выстава, г. Гамбург (Германія).

 

1992

– мастацкая выстава, г. Марсель, (Францыя).

 

1993

– мастацкая выстава, г. Санкт-Пецярбург (выставачная зала «Неўскі-20»).

 

1994

– мастацкая выстава, г. Санкт-Пецярбург («Плошча мастацтваў»).

 

1995

– мастацкая выстава, г. Санкт-Пецярбург (выставачная зала бібліятэкі імя М. Ю. Лермантава).

 

1997

– «Выстава першых», г. Санкт-Пецярбург (галерэя «Неўскі-20»).

 

1998

– юбілейная выстава «10 гадоў ТСМ Санкт-Пецярбурга».

 

2000

– мастацкая выстава «Увесь Пецярбург-99», г. Санкт-Пецярбург (ЦВЗ «Манеж»).

 

2001

– міжнародная выстава «Мастакі Віцебска», г. Смаленск (музей скульптуры С. Ц. Канёнкава, філіял УК «Смаленскі дзяржаўны музей-запаведнік», жнівень).

 

2003

– міжнародная выстава «Паэтыка міфа», г. Рэбург-Локум (Германія, галерэя «Lust auf Kunst», верасень);
– міжнародная выстава «Палітра Віцебска». Дні Віцебскай вобласці ў г. Масква (Расія, галерэя «Кентаўр», верасень – лістапад).

 

2004

– міжнародная выстава «Віцебская мазаіка», г. Хамельбург (Германія, гарадскі музей «Млын паноў», чэрвень – ліпень).

 

2005

– міжнародная групавая мастацкая выстава «Мастакі з Віцебска», г. Бад Айзен (Германія, верасень).

 

2006

– міжнародная мастацкая выстава «Міф – гісторыя і сучаснасць», г. Бад Рэбург (Германія, музей рамантызму, 16 лютага – 28 сакавіка);
– міжнародная мастацкая выстава «Нацюрморт», г. Локум (Германія, галерэя «Lust auf Kunst», 29 сакавіка – 25 красавіка);
– міжнародная мастацкая выстава «Боль», прысвечаная 20-годдзю Чарнобыльскай трагедыі, г. Рэбург (Германія, мэрыя, 26 красавіка);
– міжнародная мастацкая выстава «Радасць», г. Локум (Германія, галерэя «Lust auf Kunst», 27 красавіка);
– міжнародная выстава віцебскіх мастакоў у г. Смаленску, (Расія, выставачная зала Саюза мастакоў Расіі, 14 верасня – 7 кастрычніка);
– сумесны праект «Без межаў» віцебскіх мастакоў і нямецкага мастака Дзіта ван Слаатэна, г. Віцебск (выставачная зала Цэнтра сучаснага мастацтва).

 

2007

– міжнародная мастацкая выстава «Ціхае жыццё», г. Рэбург-Локум (Германія, мэрыя, жнівень – снежань);
– міжнародная мастацкая выстава, прысвечаная Дням Віцебска ў Падмаскоўі, г. Ступіна (Расія, жнівень).

 

2008

 міжнародная мастацкая выстава «Ад Шагала да нашых дзён», г. Смаленск (Расія, выставачная зала Саюза мастакоў Расіі, жнівень);
– міжнародная мастацкая выстава «Рытм і форма», г. Рэбург-Локум (Германія, галерэя «Lust auf Kunst», 20 жніўня – 20 кастрычніка);
– міжнародная мастацкая выстава па выніках 2-га міжнароднага пленэру, г. Рэбург-Локум (Германія, ратуша, верасень);
– міжнародная выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта «Палітра дружбы», г. Смаленск (дыплом лаўрэата).

 

2010

– міжнародны выставачны праект нямецкіх і беларускіх мастакоў «Мастацтва без межаў», прысвечаны 10-годдзю грамадскай арганізацыі «Lust auf Kunst», г. Віцебск (Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў «Дзвіна», 19 мая – 30 чэрвеня).

 

2011

– міжнародная мастацкая выстава, сумесны праект нямецкіх і беларускіх мастакоў «Паралельны свет» (Германія, студзень);
– мастацкая выстава «Віцебскія мастакі ў Смаленску» (Расія, Дом мастака, 8 ліпеня – 2 жніўня).

 

2013

– мастацкая выстава педагогаў Смаленскага і Віцебскага мастацка-графічных факультэтаў, г. Віцебск (выставачная зала УА «ВДУ» імя П. М. Машэрава, сакавік), г. Смаленск (выставачная зала Смаленскага ўніверсітэта, кастрычнік).

 

Рэспубліканскія

2000

– рэспубліканская выстава «Мастакі Віцебска і Віцебскай вобласці», г. Мінск (Палац мастацтва).

 

2003

– рэспубліканская выстава «Восень-2003», г. Мінск (Палац мастацтва).

 

2006

– рэспубліканская выстава «Дажынкі», г. Мінск (Палац мастацтва).

 

2010

– рэспубліканская выстава «Зямля пад белымі крыламі», г. Віцебск (выставачная зала Цэнтра сучаснага мастацтва, верасень) г. Магілёў, (Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. Масленікава, кастрычнік).

 

Абласныя

2011

– абласная мастацкая выстава «Мастакі Віцебска канца 20 – пачатку 21 стагоддзя», г. Віцебск (Мастацкі музей, студзень).

 

Групавыя і персанальныя

2001

– персанальная выстава, г. Санкт-Пецярбург (галерэя «Неўскі-20»).

 

2002

– мастацкая выстава «У свеце традыцыі», г. Віцебск (Літаратурны музей, 7 мая);
– мастацкая выстава «Ушануй, Гасподзь, беларускі край», г. Віцебск (выставачная зала Віцебскай Епархіі, 27 кастрычніка).

 

2004

– «Юбілейная» выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, г. Віцебск (выставачная зала Цэнтра сучаснага мастацтва, лістапад).

 

2005

– выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, г. Віцебск (выставачная зала ВДУ імя П. М. Машэрава, кастрычнік).

 

2007

– гарадская мастацкая выстава «Святло і цені», г. Віцебск (Літаратурны музей).

 

2010

– выставачны праект «Мастацкая прастора Віцебшчыны» да 40-годдзя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, г. Віцебск (Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў «Дзвіна», 25 мая – 7 чэрвеня), г. Мінск (Палац мастацтва, 23 чэрвеня – 4 ліпеня);
– юбілейная выстава да 50-годдзя мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, г. Віцебск (выставачная зала ВДУ імя П. М. Машэрава, выставачная зала Цэнтра сучаснага мастацтва).

 

2011

– мастацкая выстава «Партрэт горада», г. Віцебск (выставачная зала Цэнтра сучаснага мастацтва, ліпень – жнівень);
– персанальная юбілейная выстава жывапісу «55», г. Віцебск (Мастацкі музей, 21 кастрычніка – 15 лістапада).

 

2012

– сумесны праект з Наталляй Лісоўскай «Ты + я, я + ты», які складаецца з 2 персанальных выстаў жывапісу і габелена, г. Магілёў (Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. Масленікава, 11 сакавіка – 26 красавіка);
– гарадская выстава, прысвечаная Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, г. Віцебск (Музычная гасціная, май);
– выстава выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава, г. Віцебск (выставачная зала МГФ, лістапад).

 

2013

– персанальная выстава жывапісу, г. Локум (Германія, май).

 

В. Восіпаў на выставе ў Віцебскім мастацкім музеі