Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

  

Мастацкія выставы, праекты А. В. Малея

 

У 1987 г. Аляксандр Васільевіч Малей арганізаваў неафіцыйнае творчае аб'яднанне «Квадрат» (1987–1994), якое з'яўлялася духоўным пераемнікам аб'яднання УНОВІС, створанага К. Малевічам у Віцебску (1920–1922). «Квадрат» за перыяд сваёй творчай дзейнасці актыўна супрацоўнічаў з нефармальным рухам мастакоў Пецярбурга і Масквы, удзельнічаў у сумесных праектах. У канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў XX ст. А. Малей быў адным з лідэраў неафіцыйнага руху мастакоў у Беларусі.

У 1994 г. і 1996 г. А. Малей па гранце фонду Сораса арганізаваў і правёў I і II Міжнародныя пленэры «Малевіч. УНОВІС. Сучаснасць» з удзелам мастакоў з Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны, Беларусі, што сімвалізавала вяртанне імя Казіміра Малевіча ва ўлонне беларускай культуры.

1994 г. – лаўрэат Міжнароднага пленэру «Малевіч. УНОВІС. Сучаснасць».

1996 г. – лаўрэат гарадской прэміі «Сузор'е муз».

За заслугі ў выяўленчым мастацтве ўзнагароджаны медалём Саюза мастакоў Беларусі.

У 1997–1998 гг. на аснове ўласнага вопыту, у супрацоўніцтве з Нацыянальным інстытутам адукацыі Рэспублікі Беларусь, распрацаваў аўтарскую праграму «Курс сучаснага мастацтва» для мастацкіх школ. Педагагічны метад навучання сучаснаму мастацтву з'яўляецца паслядоўным развіццём педагагічнага метаду К. Малевіча, калі ад вывучэння першаасноў мадэрнізму і рускага авангарда ў тэорыі і практыцы, праз мастацкія напрамкі, змест навучання напаўняецца наступнымі формамі мастацтва XX стагоддзя.

У 2002 г. на базе сваёй творчай майстэрні, з улікам палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прадпрымальніцтве ў Рэспубліцы Беларусь», стварыў уласную студыю сучаснага мастацтва – «Майстэрню Малея».

У 2006 г. у Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна арганізаваў аўтарскую студыю-школу сучаснага мастацтва для дзяцей старэйшага ўзросту з 4-гадовым перыядам навучання.

У канцы 2000-х гадоў А. Малей стварае жывапісныя творы ў прасторы кубаквадрата, калі выява на плоскасці вызваляецца ад фонавай прасторы і трансфармуецца ў асяроддзе ў выглядзе аб'екта або інсталяцыі. Выкананая на фанеры форма члянілася, а потым збіралася на рознай адлегласці адно ад другога пры дапамозе анкераў, пры гэтым стваралася адчуванне аб'ёмнага жывапіснага аб'екта, які самастойна жыве ў асяроддзі. У гэтым выпадку куб уяўляў сабой аб'ёмную прастору трохмернага асяроддзя, а падзеленая плоскасць – супрэматычную прастору метафізічнага свету. Мадэляванне прасторы з дапамогай аб'ёму і плоскасці, а таксама выкарыстанне канструкцыі ў стварэнні твора сведчаць пра ўплыў на мастака творчай манеры Эль Лісіцкага, які ў 20-я гг. XX стагоддзя стварыў у Віцебску архітэктурную прастору ПРОУН (праект сцвярджэння новага), якая складаецца з аб'ёму і плоскасці.

«Зваротная інфармацыя» – прынцыпова іншае бачанне і ўяўленне аб прасторы. Гэта двайная антрапалагічная прастора на аснове трохмернай і трансцэндэнтнай свядомасці чалавека, альтэрнатыўная ўяўленню аб прасторы на аснове прыроды і Сусвету. Кубаквадрат – яе эстэтычнае адлюстраванне. Узаемадзеянне аб'ёму і плоскасці (куб – інфармацыя пра квадрат, квадрат – інфармацыя пра куб) утварае аб'ёмна-часавую прастору, перададзеную праз аб'екты і інсталяцыі.

 

Творы знаходзяцца:

arrow Віцебскі мастацкі музей, г. Віцебск (Беларусь);

arrow Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», г. Віцебск (Беларусь);

arrow Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, г. Мінск (Беларусь);

arrow Музей сучаснага мастацтва, г. Мінск (Беларусь);

arrow Маскоўскі музей сучаснага мастацтва, г. Масква (Расія);

arrow Музей сучаснага мастацтва, г. Нарва (Эстонія);

arrow Музей сучаснага мастацтва, г. Зялёна Гура (Польшча);

arrow NEXUS-GALLERY-2, г. Эдынбург (Вялікабрытанія);

arrow Музей нонканфармісцкага мастацтва Санкт-Пецярбурга, г. Санкт-Пецярбург (Расія);

arrow Пскоўскі дзяржаўны аб'яднаны гісторыка-архітэктурны і мастацкі музей-запаведнік, г. Пскоў (Расія);

arrow Прыватная калекцыя Андрэя Плясанава, г. Мінск (Беларусь);

arrow Прыватная калекцыя Бэна Паплянскага, г. Таронта (Канада);

arrow Прыватная калекцыя Эвелін Роса, г. Нінбург (Германія);

arrow Прыватная калекцыя доктара Карлы Білінг, г. Берлін (Германія).

 

 

Рэспубліканскія

2005

– рэспубліканская выстава «Фактура» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі), г. Мінск.

 

2009

– рэспубліканская выстава «Калаж» (Музей сучаснага мастацтва), г. Мінск.

 

2010

– рэспубліканская выстава «Мастацкая прастора Віцебска», г. Мінск.;
– рэспубліканская біенале жывапісу, г. Мінск.;
– рэспубліканскі фестываль сучаснага мастацтва, г. Мінск.

 

2012

– рэспубліканская выстава беларускага абстрактнага мастацтва (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск.;
– I Рэспубліканская трыенале сучаснага мастацтва, г. Мінск.

 

2014

– рэспубліканская выстава «Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі» (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск.;
– рэспубліканская выстава «Разумны метал» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі), г. Мінск.

 

Персанальныя (канцэптуальныя праекты)

2000

– персанальная выстава «Зваротная інфармацыя» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

 

2004

– персанальная выстава «Зваротная інфармацыя» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі), г. Мінск.

 

2005

– персанальная выстава «Зваротная інфармацыя» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

 

2006

– персанальная выстава «Зваротная інфармацыя» (Музей сучаснага мастацтва), г. Масква (Расія);
– персанальная выстава «Дзверы» (Віцебскі абласны краязнаўчы музей), г. Віцебск.

 

2007

– персанальная выстава «Храм» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

 

2009

– персанальная выстава «Абсалютны жывапіс» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

 

2011

– персанальная выстава «Акварэль. Абсалютны жывапіс» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– персанальная выстава «Экзістэнцыя» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– персанальная выстава «Экзістэнцыя», г. Франкфурт-на-Одэры (Германія).

 

2011–2012

– персанальная выстава «Экзістэнцыя» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– персанальная выстава «Экзістэнцыя» (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск.

 

2013

– персанальная выстава «Сутнасць рэчаў» (Пскоўскі дзяржаўны аб'яднаны гісторыка-архітэктурны і мастацкі музей-запаведнік), г. Пскоў (Расія).

 

2015

– персанальная выстава «Станковы жывапіс у прасторы аб'екта, асяроддзя і інсталяцыі» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

 

Праекты

1988

– пачатак фарміравання мастацка-тэарэтычнай канцэпцыі праекта «Зваротная інфармацыя».

 

 

Праект «Зваротная інфармацыя» быў прадстаўлены:

 

1991

– Цэнтральны дом мастака ў складзе аб'яднання «Квадрат», г. Церуэль (Іспанія).

 

1995

– праект In-formation-95, гВіцебск.

 

2000

– арт-праект «Зваротная інфармацыя», г. Віцебск.

 

2001

– фестываль сучаснага мастацтва, г. Эдынбург (Вялікабрытанія).

 

2004

– арт-праект «Зваротная інфармацыя», г. Мінск.

 

2006

– арт-праект «Зваротная інфармацыя» (Маскоўскі музей сучаснага мастацтва), г. Масква (Расія);
– арт-праект «Дзверы», г. Віцебск.

 

2008

– арт-праект «Храм», г. Віцебск.

 

2011

– арт-праект «Экзістэнцыя», г. Віцебск.

 

2012

– арт-праект «Экзістэнцыя», г. Віцебск;
– праект «Зваротная інфармацыя» выходзіць асобнай кнігай у выдавецтве «Эканомпрэс» г. Мінска.

 

2014

– праект «Зваротная інфармацыя» выходзіць асобнай кнігай у Германіі ў выдавецтве LAP LAMBERT Academik Publishing.

 

Удзел у міжнародных праектах

1988

– міжнародны фестываль сучаснага нонканфармісцкага мастацтва, г. Нарва (Эстонія).

 

1991

– Х Міжнародны фестываль відэафільмаў, г. Церуэль (Іспанія).

 

1994–1996

– міжнародны пленэр «Малевіч. УНОВІС. Сучаснасць», г. Віцебск.

 

2001

– фестываль сучаснага мастацтва, г. Эдынбург (Вялікабрытанія).

 

2002

– фестываль сучаснага мастацтва, г. Эдынбург (Вялікабрытанія).

 

2006

– міжнародны фестываль канструктывізму «СупрэМАДЫзм», г. Будапешт (Венгрыя), г. Масква (Расія);
– міжнародны праект «Прысвячэнне Малевічу. Супрэматычны дывертысмент» (Маскоўскі музей сучаснага мастацтва), г. Масква (Расія).

 

2013

– праект «Авангард форум А-2», прысвечаны 100-годдзю «Чорнага квадрата» К. Малевіча (Музей нонканфармісцкага мастацтва), г. Санкт-Пецярбург (Расія).

 

А. Малей, А. Ге, С. Баранкоўская на адкрыцці персанальнай выставы А. Малея «Станковы жывапіс у прасторы аб'екта,  асяроддзя і інсталяцыі». Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», 2015 год. Фота Г. Каржанеўскага
А. Салаўёў і А. Малей на адкрыцці персанальнай выставы А. Малея «Станковы жывапіс у прасторы аб'екта, асяроддзя і інсталяцыі». Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», 2015 год. Фота Г. Каржанеўскага
А. Малей, А. Ге, С. Баранкоўская на адкрыцці персанальнай выставы А. Малея «Станковы жывапіс у прасторы аб'екта,  асяроддзя і інсталяцыі». Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», 2015 год. Фота Г. Каржанеўскага
Знаёмства з выставай А. Малея «Станковы жывапіс у прасторы аб'екта, асяроддзя і інсталяцыі». Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», 2015 год. Фота Г. Каржанеўскага