Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Аганаў Леў Рыгоравіч (12.06.1942, с. Бузаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна), беларускі скульптар. Скончыў Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча (1965), Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе (1974). Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Матэрыял — бронза, метал, камень. З 1974 года – удзельнік мастацкіх выстаў. Член Беларускага саюза мастакоў (1983). Жыве ў Наваполацку.

Сярод твораў: кампазіцыі «Музыка», «Будаўнікі», «Сіняя птушка», помнік воінам-інтэрнацыяналістам (усе ў г. Наваполацку Віцебскай вобласці), помнік Л. Сапегу (г. Лепель Віцебскай вобласці).

Творы Л. Аганава знаходзяцца ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аганаў Леў // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе = Современная белорусская скульптура. XXI век = Modern Belarusian Sculpture. XXI century / аўт. тэксту, склад., пер. на беларус. мову К. С. Аксёнава ; аўт. уступ. арт. Н. В. Шаранговіч. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — С. 30—31.

2. Аганаў Леў Рыгоравіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліягр. слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 1.

3. Леў Аганаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 16. — На беларус. і англ. мовах.