Біяграфія
Патоцкі Юрый Сцяпанавіч (17.10.1983, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў Віцебскі прафесійна-тэхнічны каледж па спецыяльнасці майстар па кераміцы і мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (2004), потым мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва» (2009). З 2010 года працуе майстрам па кераміцы ў ДУ «Культурна-гістарычны комплекс "Залатое кольца горада Віцебска «Дзвіна». Член Беларускага саюза мастакоў (2014).
Займаецца графікай. Працуе ў тэхніцы тушы, пяра, манатыпіі, а таксама жывапісу і керамікі. Яго работы цікавыя не толькі зваротам да гістарычнага мінулага Беларусі і Віцебска, але і стылістычным рашэннем і пластыкай мастацкага языка. Сярод работ: «Галасы», «Дабравешчанская царква», «Думкі пра Літву», «Кароль Міндоўг», «Княжацкі замак у Троках», «Нязломны», «Сынкавіцкі храм», «Таямнічасць» (2009), «Бясстрашнасць», «Воін», «Вершнік Вялікага княства», «Прадвесніца», «Рэха Грунвальда», «Рэха старых сцен», «Сустрэча» (2010), «Аблічча Свята-Духаўскай царквы», «Асветнік», «Віцебская праезная брама ХVII стагоддзя», «Заснавальнік», «Камянецкая вежа», «Сны» (2011).
CПАСЫЛКІ
Витебский центр современного искусства. Юрий Потоцкий «Эхо старых стен». Графика