Работы
Спіс асноўных работ
1970
– барэльеф помніка «Ціхмянаўская вышыня», які ўсталяваны ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Бетон, 1,80х14 м
1971
– помнік С. М. Кірава (для саўгаса імя С. М. Кірава, Віцебская вобласць). Бетон, 4 м
1971-1972
– кінатэатр «Беларусь», г. Віцебск: «Беларусь сацыялістычная», чаканка па медзі, 3х5 м; «Гісторыя савецкага кіно», чаканка па алюмініі, 3х18 м Работы выкананыя сумесна з мастакамі Г. Ф. Шутавым і Б. М. Кузьмічовым.
1971-1973
– мемарыяльны помнік народнаму артысту СССР А. К. Ільінскаму. Граніт, бронза, 2х2, 40х2,40 м
1973
– мемарыяльны помнік на вышыні імя Героя Савецкага Саюза Л. П. Ціхмянава (паблізу вёскі Асіпенкі Лёзненскага раёна) (сумесна з архітэктарам З. Озеравай);
– гасцініца «Віцебск», г. Віцебск: «Стары Віцебск», керамічны рэльеф, 4х6 м; «Поле льну, які квітнее», вітраж з каляровага шкла, 3,80х11 м Работы выкананыя сумесна з мастакамі Г. Ф. Шутавым і Б. М. Кузьмічовым.
1975
–кампазіцыя «Космас» на фасадзе кінатэатра «Космас» у г. Наваполацку.
1983
–«Муза» (вуліца Газеты «Праўда»).
1985
– скульптурная кампазіцыя з фантанамі «Сутока трох рэк – Віцьбы, Лучосы, Дзвіны» на вуліцы Леніна (г. Віцебск).
2009
– памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам у г. Новалукомлі Віцебскай вобласці;
– памятны мемарыяльны знак воінам-татарстанцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (у мемарыяльным комплексе ў в. Копці Віцебскага раёна);
– памятны знак супрацоўнікам міліцыі, што загінулі пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, г. Віцебск (каля будынка УУС аблвыканкама на праспекце Фрунзе).
2012
– кампазіцыя «Сустрэча» на чыгуначным вакзале г. Віцебска (сумесна з А. Гвоздзікавым).
2013
– помнік М. Шагалу ў г. п. Лёзна (сумесна з А. Гвоздзікавым).
2014
– бюсты Герояў Савецкага Саюза Л. М. Даватара, П. М. Раманава, К. А. Абазоўскага, М. М. Ткачэнкі, І. І. Строчкі, М. А. Высагорца;
– мемарыяльная дошка Міхаілу Цітову, г. Віцебск/