Біяграфія
Кавальчук Людміла Мікалаеўна (14.09.1955 г. Ангарск, Расія), беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыла Абрамцаўскае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Васняцова (1976). Член Беларускага саюза мастакоў (1997). Жыве ў Віцебску.
Працуе ў галіне дэкаратыўнай і прамысловай керамікі, з фарфорам, маёлікай, шамотам, выкарыстоўвае роспіс па сырой эмалі, глазуры. Шэраг твораў выкананы ў суаўтарстве з В. Кавальчуком. Удзельнік выстаў з 1977 года. Творы экспанаваліся на абласных, рэспубліканскіх, міжнародных, замежных і персанальных выставах (у Прыбалтыцы, Балгарыі, Польшчы, Германіі). Узоры роспісу і формаў тыражуюцца на заводах Расіі і Беларусі. На аснове традыцыйнага распрацавала свой, унікальны, стыль роспісу па сырой эмалі.
Сярод асноўных работ: «Залаты пеўнік» (1980), «Двое» (1980), «Тэатр» (1980), «Тэт а тэт» (1982), «Залаты яблык» (1982), «Жнівень» (1985), «Восеньскія кветкі» (1985), «Цары» (1985), «Песня» (1985, трыпціх), «Адліга» (1998), «У гасцях у Хруцкага» (1998), «Маскі» (1998), «Мазаіка часу» (1999), «Возера Крывое», «Добрай раніцы, краіна», «Хутка восень» (усе – 1999), «Чаяванне з Казімірам» (2000), «Песні» (2000), «Прысвячэнне М. Гусоўскаму» (2000), «Лікі часу» (2001), «Успамін» (2001), «Першы снег» (2001), «Сакрэт Страдывары» (2002), «Сіняя птушка» (2002), «Я люблю казкі» (2002), «Восеньскі блюз» (2003), «Возера Дрысвяты» (2006, з серыі «На Браслаўшчыне»), «Купальская ноч» (2008, трыпціх), «Добрай раніцы» (2008), «Касцёл у Відзах» (2008), «Возера Божае вока» (2008), «Гукі ночы» (2008, трыпціх), «Гнёзды» (2008). Аўтар дэкаратыўных блюд «Пушча» (1980), «Вясна» (1981), «Раніца», «Вясёлка», «Вясна» (усе – 1983), «Садавіна» (1985), «Птушыная пара» (2003); дэкаратыўных ваз «Слуцкі матыў», «Кветкі восені» (абедзве — 1982); сервізаў «Чырвоны колер» (1981), «Лявоніха (1981), «Садавіна» (1984); падарункавых камплектаў «Жоўтая ружа» (1983), «Беларускі сувенір» (1984) і інш.
Персанальны сайт мастака: : http://kovalchuk-ceramics.com/
ЛІТАРАТУРА
1.Людміла Кавальчук // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 58. — На беларус. і англ. мовах.
2.Кавальчук Людміла Мікалаеўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 232. — На беларус. і англ. мовах.
3.Цыбульский, М. Л. Ковальчуки, белорусские художники декоративно-прикладного искусства / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 499.