Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

 

Пачынаючы з 1981 года Ігар Барсукоў з'яўляецца ўдзельнікам шматлікіх выстаў, сярод якіх міжнародныя фотавыставы ў Літве (Каўнас, 1983, 1990), Балгарыі (Габрава, 1985, 1987), Германіі (Берлін, 1985), Расіі (Масква, Керч, 1989), Польшчы (Піла, 1990), Эстоніі (Тарту, 1991), рэспубліканскія выставы мастацкай фатаграфіі ў Беларусі (Мінск, 1985, 1987, 1989, 1995, 2007).

 

Фотавыставы І. А. Барсукова

 

1981–1988

– гарадскія, абласныя выставы сумесна з фотаклубам «Віцьба».

1983

– «Фатографы Віцебска», г. Каўнас (Літва).

1985

– міжнародная фотавыстава гумару і сатыры, г. Габрава (Балгарыя);
– 8-я Берлінская міжнародная выстава «BIFOTO», г. Берлін (Германія);
– рэспубліканская выстава мастацкай фатаграфіі, г. Мінск.

1986

– персанальная выстава, г. Віцебск.

1987

– міжнародная выстава сатыры і гумару, г. Габрава (Балгарыя);
– рэспубліканская выстава ў рамках правядзення Другога Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, г. Мінск (дыплом I ступені).

1989

– IV міжклубная выстава фотамініяцюры «Панцікапей-89», г. Керч (Расія);
– усесаюзная фотавыстава «150 год фота», г. Масква, дыплом «За выдатны ўклад у развіццё фатаграфіі, навукі, мастацтва, журналістыкі»;
– VI салон мастацкай фатаграфіі «Фотаграфіка 89» г. Мінск, дыплом «За аўтарскую калекцыю»;
– «Прырода і культура», г. Віцебск (сумесна з творчым аб'яднаннем «Квадрат», Арт-цэнтр).

1990

– – V Міжнародная біенале мастацкай фатаграфіі «Dziecko», г. Піла (Польшча);
– міжнародная выстава фатаграфіі «Прырода – наш дом», г. Каўнас (Літва).

1991

– міжнародная выстава мастацкай фатаграфіі «Жанчына ў фотамастацтве», г. Тарту (Эстонія).

1995

– выстава творчай фатаграфіі «Мінскі форум-95», г. Мінск (Палац мастацтваў);
– персанальная выстава, г. Віцебск.

2005

– праект «СО» сумесна з Л. Тарабукам і П. Бранштэтарам, г. Віцебск.

2007

– рэспубліканская выстава-конкурс фатаграфіі «Мая Беларусь», г. Мінск.

2009

– персанальная выстава, г. Мінск;
– персанальная выстава, г. Віцебск (Цэнтр сучаснага мастацтва).

2011

– «Дыскатэка-87», г. Віцебск.

2012

– персанальная выстава, г. Віцебск (МТБ Банк).

2013

– персанальная выстава, г. Віцебск (Віцебская абласная бібліятэка, 17 студзеня);
– персанальная выстава, г. Віцебск (МТБ Банк).

2014

– персанальная выстава «Выбраныя фатаграфіі», г. Віцебск (Мастацкі музей, 25 лютага – 18 сакавіка).

 

Мастацтвазнаўца М. Цыбульскі адкрывае персанальную выставу І. Барсукова. Віцебская абласная бібліятэка, 2013 г. Фота У. ЗалознагаУдзельнікі адкрыцця выставы. Віцебская абласная бібліятэка, 2013 г. Фота У. ЗалознагаДырэктар Віцебскага абласнога архіва Т. Свістунова на адкрыцці выставы І. Барсукова. Віцебская абласная бібліятэка, 2013 г.Выступае дызайнер Ю. Чарняк. Віцебская абласная бібліятэка, 2013 г. Фота У. ЗалознагаІгар Барсукоў. Віцебская абласная бібліятэка, 2013 г. Фота У. ЗалознагаФрагмент кніжна-ілюстрацыйнай экспазіцыі. Аддзел літаратуры па мастацтве. Віцебская абласная бібліятэка, 2013Віцебскі мастацкі музей, 2013