Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

 

Кісялёў Георгій Пятровіч – мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графік. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1959 года. Працуе ў розных відах станковай і прыкладной графікі, жывапісу, медальернага мастацтва. Мае ўзнагароды за творчую і грамадскую дзейнасць: медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»; Ганаровую грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, граматы Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, граматы Віцебскага выканкама аблсавета, Ганаровыя граматы ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і іншыя Ганаровыя граматы і дыпломы.

 

Мастацкія выставы Г. П. Кісялёва

 

Міжнародныя

1960

– усесаюзная выстава прыкладной графікі і ДПМ.

 

1975

– міжнародная выстава (графіка, жывапіс), г. Віцебск;
– міжнародная выстава «Кніга-75».

 

1982

– выстава работ віцебскіх мастакоў, г. Даўгаўпілс (Латвія).

 

1985

– усесаюзная выстава-конкурс сучаснага савецкага экслібрыса «40 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», г. Масква (Расія).

 

1987

– выстава твораў мастакоў Віцебскай абласной федэрацыі СМ БССР, г. Зялёна Гура (Польшча);
– выстава твораў мастакоў Віцебскай абласной арганизацыи СМ БССР, Франкфурт-на-Одэры (ГДР).

 

Рэспубліканскія

1980

– рэспубліканская выстава «60-годдзе БССР і КПБ», г. Мінск.

 

1986

– рэспубліканская мастацкая выстава «Подзвігу народа жыць у вяках», прысвечаная 40-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, г. Мінск.

 

1997

– рэспубліканская мастацкая выстава «У краі блакітных азёр», г. Віцебск.

 

2000

– рэспубліканская выстава «Мастакі Віцебска і Віцебскай вобласці», г. Мінск.

 

Абласныя

1972

– абласная выстава «СССР – наша Радзіма», г. Віцебск.

 

1974

– абласная мастацкая выстава, прысвечаная 30-годдзю вызвалення Беларусі і горада Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, г. Віцебск.

 

1980

– абласная выстава «Моладзь, творчасць, сучаснасць», г. Віцебск.

 

1986

– ввыстава гравюры членаў СМ СССР (групавая) Г. П. Кісялёва, А. В. Ільінова, У. М. Вальнова (карцінная галерэя Ушацкага музея народнай славы);
– групавая мастацкая выстава членаў СМ Віцебскай абласной арганізацыі, г. Полацк.

 

1987

– юбілейная выстава віцебскіх мастакоў, г. Віцебск.

 

1989

– 2-я Абласная выстава экслібрыса (Краязнаўчы музей), г. Віцебск;
– выстава твораў віцебскіх мастакоў, г. Смаленск.

 

2000

– пленэр і выстава работ, прысвечаныя памяці мастака Хруцкага (Мёрскі раён).


2004

– абласная мастацкая выстава, прысвечаная 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, г. Віцебск.

 

2005

– абласная выстава «60 гадоў Вялікай Перамогі», г. Віцебск.


2011

– абласная выстава «Мастакі Віцебска канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя» (Мастацкі музей), г. Віцебск.


Гарадскія

1977

– выстава кніжнага знака віцебскіх мастакоў.


1985

– юбілейная мастацкая выстава, г. Віцебск.


1988

– пленэр і выстава работ, прысвечаныя памяці П. М. Машэрава, г. Віцебск.


1999

– выстава малой графікі (гравюра малых формаў), г. Віцебск.


2001

– выстава кніжнага знака і гравюр малых формаў, г. Віцебск;
– выстава графікі Г. Кісялёва, г. Віцебск.

 

2012

– выстава «Дар цудоўны, дар бясцэнны...» работ, што былі падораныя Віцебскаму мастацкаму музею, г. Віцебск.

 

Персанальныя

1954

– першая персанальная выстава, г. Ровенька (Украіна).


1956

– другая персанальная мастацкая выстава ў Ясяноўскім ДК (Украіна).


1987

– персанальная мастацкая выстава, г. Орша.


1995

– персанальная юбілейная мастацкая выстава «40 гадоў творчай дзейнасці», г. Віцебск.


2005

– персанальная юбілейная выстава «Жывапісец», прысвечаная 50-годдзю творчай дзейнасці, г. Віцебск.


2011

– персанальная юбілейная выстава «Жывапісец» (Мастацкі музей), г. Віцебск (бязвыплатна перадаў 370 адзінак аўтарскай графікі).