Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Клікушын Рыгор Піліпавіч (04.12.1921, в. Сладкова Маслянскага р-на Цюменскай вобл., Расія – люты 2014, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў гістарычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1950), Маскоўскі паліграфічны інстытут (1956). Член Беларускага саюза мастакоў (1995). Жыў у Віцебску.

Працаваў у галіне шрыфтавой і станковай графікі, кніжнай ілюстрацыі.

Сярод работ: лінагравюры «На Дзвіне» (1960), «Пасля дажджу» (1960), «Лучоса зімовая» (1964), «Віцебскаму педінстытуту 50 гадоў» (1968), «Царква ў пасёлку Лужасна» (1968); серыі «Віцебск – любоў мая» (1960–1974), «Стары Віцебск» (1961–69), «Полацкі нафтабуд» (1961–64), серыі малюнкаў «Куткі старога горада» (1957–1960), «Вясковыя краявіды» (1959 –1960), «Партрэты» (1959–1961) і інш.

Афармляў кнігі Ч. Дзікенса («Прыгоды Олівера Твіста», 1955), Ш. Брантэ («Джэйн Эйр», 1957), Д. Дзідро («Манашка», 1961), Я. Купалы («Драматычныя творы», 1959), Я. Коласа («Збор твораў», 1960; «На прасторах жыцця», 1961), У. Дубоўкі («Палеская рапсодыя», 1961), Р. Барадуліна («Рунець, красаваць, налівацца», 1961), А. Вольскага («Водбліскі далёкіх маякоў», 1956), Т. Кляшторнага («Залатое вязьмо», 1960), «Беларускія народныя казкі» (1961), «Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі» (1957) і інш. Аўтар-распрацоўшчык некалькіх серый кніжных, плакатных і дэкаратыўных шрыфтоў.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Кликушин Григорий Филиппович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 489—490.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Голесник С. Господин оформитель

arrow Ушакова Р. «Мое Сладково»