Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Козіч Пётр Серафімавіч (27.04.1950, в. Юнькі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі карыкатурыст. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1972). Настаўнічаў. З 1991 года – у газеце «Віцьбічы». Член Беларускага саюза мастакоў (2007).

Працуе ў жанрах карыкатуры і кніжнай ілюстрацыі. Працы мастака вызначаюцца высокім прафесіяналізмам, новым цікавым вырашэннем складаных задач, якія ставіць перад сабой жанр карыкатуры. На сённяшні дзень Пятром Козічам створана больш за пяць тысяч карыкатур. Серыі яго сатырычных малюнкаў былі выдадзеныя ў Балгарыі, Польшчы, Расіі, Латвіі.

Аўтар зборнікаў «Першы блін камяком» (1987), «Венера з універсама» (1994), «Паласатае жыццё ката Міцькі і яго сяброў» (1999), «Бывайце здаровы» (2004), «Ну як тут не смяяцца» (2004). Яго працы ўвайшлі ў зборнікі карыкатур часопіса «Вожык», кнігу «Беларусы смяюцца» (2006).

 

ЛІТАРАТУРА

Кривенькая, Е. С. Козич Петр Серафимович / Е. С. Кривенькая // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 500—501.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Вернисаж художника Петра Козича