Выставы
Віктар Андросаў з'яўляецца ўдзельнікам міжнародных, рэспубліканскіх мастацкіх выстаў.
Першая выстава мастака адбылася ў 1966 г. у Латвіі (г. Вентспілс) у гістарычным музеі, дзе ён, калі быў студэнтам Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, праходзіў практыку.
В. Андросаў працуе ў галіне партрэта, пейзажа, нацюрморта, тематычнай карціны, часта выязджае на прыроду на эцюды. З'яўляецца пастаянным удзельнікам абласных мастацкіх выстаў. Прымаў удзел у Міжнародным пленэры ў г. Тураве, а таксама ва Ушацкім пленэры і Браслаўскім пленэры, прысвечаным І. Хруцкаму.
Мастацкія выставы В. А. Андросава
1970 |
– выстава дыпломных работ, г. Ленінград (музей Акадэміі мастацтваў СССР); – рэспубліканская мастацкая выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння У. І. Леніна; – мастацкая выстава Віцебскай вобласці, прымеркаваная да 50-годдзя камсамола Беларусі. |
1971 |
– III Рэспубліканская выстава «Фізічная культура і спорт у выяўленчым мастацтве»; – абласная мастацкая выстава. |
1973 |
– абласная мастацкая выстава партрэта. |
1974 |
– выстава работ мастакоў Віцебскай вобласці, прысвечаная 30-годдзю вызвалення Беларусі і г. Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. |
1975 |
– абласная мастацкая выстава, прысвечаная 30-годдзю перамогі над нямецка-фашысцкай Германіяй; – рэспубліканская мастацкая выстава, г. Мінск; – абласная мастацкая выстава «Слава працы». |
1976 |
– абласная мастацкая выстава пейзажа. |
1977 |
– абласная мастацкая выстава. |
1978 |
– абласная мастацкая выстава пейзажа. |
1979 |
– абласная мастацкая выстава. |
1980 |
– абласная мастацкая выстава. |
1981 |
– абласная мастацкая выстава. |
1982 |
– абласная мастацкая выстава пейзажа. |
1983 |
– абласная мастацкая выстава «Тыдзень выяўленчага мастацтва»; – рэспубліканская мастацкая выстава «Фізкультура і спорт у выяўленчым мастацтве». |
1985 |
– абласная мастацкая выстава, прысвечаная 40-годдзю вызвалення Беларусі і г. Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. |
1985–86 |
– рэспубліканская мастацкая выстава «Мы будуем камунізм». |
1986 |
– абласная мастацкая выстава. |
2007 |
– юбілейная персанальная выстава ў музеі «Цэнтр сучаснага мастацтва», г. Віцебск. |
2008 |
– персанальная выстава «Акорды творчасці» ў Мастацкім музеі, г. Віцебск. |
2010 |
– персанальная мастацкая выстава ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. |
2011 |
– выстава па выніках пленэру, прысвечанага г. Полацку, у Мастацкім музеі, г. Віцебск; – абласная выстава «Мастакі Віцебска канца 20 – пачатку 21 стагоддзя» у Мастацкім музеі, г. Віцебск; – выстава «З чаго пачынаецца Радзіма», г. Віцебск; – удзел у пленэры І. Хруцкага, г. Віцебск. |
2012 |
– юбілейная выстава, прысвечаная 75-годдзю Віцебскай вобласці, Мастацкі музей, г. Віцебск. – мастацкая выстава павыніках пленэру ў Астроўна, прысвечаная 1812 году, Мастацкі музей, г. Віцебск. |