Біяграфія
Арлоў Алег Рыгоравіч (18.07.1934, в. Старасакольнікі Пскоўскай вобл., – 22.04.1995, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Скончыў Рыжскае мастацкае вучылішча імя Я. Разенталя (1958), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1966). Выкладаў на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1966–1994). Член Беларускага саюза мастакоў (1972).
Працаваў у розных жанрах у тэхніцы алейнага жывапісу. Эксперыментальны характар твораў спалучаецца са своеасаблівым асацыятыўна-імпрэсіяністычным бачаннем рэальнасці.
Сярод работ: тэматычныя кампазіцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941—45» (1968), «Віцебшчына гераічная і працоўная» (1968), «Памяць маці» (1974); пейзажы «Пейзаж у Лясковічах» (1970), «Лучоса» (1970), «Віцебск» (1970), «Каток у Віцебску» (1970), «Стары замак» (1980), «Восень у Беліцы» (1981), «Зіма ў Здраўнёве» (1985), «Плошча Перамогі» (1990), «Стары Полацк» (1993); партрэты мастакоў А. Салаўёва (1980) і А. Мемуса (1980); нацюрморты «Бэз» (1985), «Рамонкі» (1985) і інш.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Орлов Олег Григорьевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 229.