Біяграфія
Бароўскі Ісак Юльевіч (18.11.1921, г. Віцебск – 05.03.1991, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1941). Вучыўся ў Л. М. Лейтмана, У. Я. Хрусталёва, А. П. Мазалёва. Член Беларускага саюза мастакоў (1966). Жыў у Віцебску.
Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, у графіцы. Творы вылучаюцца сакавітым, насычаным колерам, пластычнасцю кампазіцыі.
Сярод работ: партрэты Ц. Тарасава, Ц. Каваленкі, В. Парахневіча, праф. І. Сасновіка, мастака Г. Шутава, партызанскага камандзіра Д. Райцава, даяркі Г, Нікалаевай, «Медсястра» (усе 1967–1970), старшыні калгаса М. Каца (1975), «Маладая калгасніца» (1978), урача-псіхіятра В. Анішчанкі (1981), «Партрэт дзяўчыны ў бэзавым» (1987), настаўніцы М. Ждан (1991); пейзажы «Пасля навальніцы», «Ля возера», «Восень»; нацюрморты «Астры», «Хлеб» (усе 1991), кампазіцыя «Пэн Ю.» (1988–1989) і інш.
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, установах і прыватных зборах Беларусі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Польшчы.
ЛІТАРАТУРА
1. Цыбульский, М. Л. Боровский Исаак Юльевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 86—87.
СПАСЫЛКІ
Боровский Исаак Юльевич на сайте «Gorod.Vitebsk.by»
Боровский Исаак Юльевич на сайте «Архивы Беларуси»
Цыбульскі М. Віртуознае майстэрства: віцебскі творца Ісаак Бароўскі