Біяграфія
Васільева Галіна Сцяпанаўна (28.12.1959, г. Полацк Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1982). Выкладчык кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1992), дацэнт кафедры дызайну (1998). Член творчага аб'яднання «4-63» (1989–91). Член Беларускага cаюза мастакоў (1993). Удзельніца Першага і Другога міжнародных пленэраў «Малевіч. УНОВІС. Сучаснасць»; праектаў «ln-formation» (1994, 1997, 1999, 2000). Жыве ў Віцебску.
Працуе ў вобласці канцэптуальнага мастацтва (мастацкія праекты, акцыі), абстрактнага жывапісу. Арганізатар мастацкіх акцый «Сонечны гадзіннік» (1996, Віцебск), з вогнішчамі (1997, Віцебск ), «А V Е» (2000, Полацк), перформансаў «Памяці В. Юрчанкі» (1999, Віцебск), «Аўтапартрэт» (2000, Полацк), «Усталяванне А ў мастацтве» (2003, Віцебск), «Прысвячэнне К. Малевічу» (2008, Віцебск), праектаў «Constructio» (сумесна з В. Васільевым, 2001, Віцебск; 2003, Мінск, Орша, Полацк).
У творах мастачкі дамінуюць простыя геаметрычныя формы, лаканічная канструктыўнасць, статычнасць і строгасць кампазіцыйна-пластычных рашэнняў, выкарыстанне лакальных каляровых плямаў.
Сярод работ: палотны «Чырвоны месяц», «Вялікая Венера», «Урокі музыкі», «Веды», «12», «Квадраты», «Трохвугольнікі і сегменты», серыі «Сцяна», «Рэйс», «Карычневыя структуры», трыпціх «Варыяцыі блакітнага» і інш.
Творы знаходзяцца ў музеях, прыватных зборах, галерэях Латвіі, Германіі, Англіі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, Літвы, Беларусі, Расіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Васільева Галіна Сцяпанаўна // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 90. — На беларус. і англ. мовах.
2. Цыбульский М. Л. Васильева Галина Степановна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 120.
СПАСЫЛКІ
Васильева Галина на сайте «Негатека»
Васильева Галина Степановна на сайте «Кафедра дизайна»
ВЫСТАВЫ РАБОТ