Біяграфія
Гавазюк Уладзімір Іванавіч (12.10.1954, г. Адэса, Украіна), беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1974), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1982). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1978. Член Беларускага cаюза мастакоў (1993). Жыве ў Наваполацку.
Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (мазаіка, вітраж, роспісы).
Асноўныя творы: роспісы ў бібліятэцы імя У. Маякоўскага, "Рытмы горада" ў кафэ вучылішча № 89, "Знакамітыя гуманісты і асветнікі Полаччыны", "Поры года"; вітражы "Казкі лесу", "Адлюстраванне" ў політэхнічным інстытуце (усе ў г. Наваполацку); акварэльны трыпціх "Зоркі падаюць" і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Гавазюк Уладзімір Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 147. — На беларус. і англ. мовах.