Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Дундзін Мікалай Мікалаевіч (28.10.1950, в. Чырвоны Бор Чавускага р-на Магілёўскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1973). Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1974. Адзін з заснавальнікаў творчага аб'яднання «Квадрат». Член Беларускага саюза мастакоў (1991). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў жывапісе і графіцы. У працах пераважаюць філасофскія, сімвалічныя, метафарычныя вобразы, біблейскія і гістарычныя матывы, метафізічныя інтэрпрэтацыі рэчаіснасці.

Сярод работ: «Дарога да храма» (1990), «Палонная Нептуна» (1993), «Чароўная флейта» (1994), «Песня песняў» (1996), «Я прыйшоў у сад» (2001), «Залаты веер» (2010), дыптых «Спас» (1993), трыпціхі «Бабіна лета» (1979), «Анёлы» (1993), серыі «Ікар» (1975), «Беларускія студні» (1983), «Метамарфозы нараджэння Зямлі» (1988), «Час збіраць камяні» (1992–1993).

Аўтар праектаў музейных экспазіцый у музеі прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка (1982), музеі 39-й Арміі СШ № 32 г. Віцебска (1985), музеі Віцебскага водаправода (1994), экспазіцыі «Прырода Віцебскага краю» Віцебскага абласнога краязнаўчага музея (2003) і інш.

Работы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дундзін Мікалай Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 187. — На беларус. і англ. мовах.

2. Цыбульский, М. Л. Дундин Николай Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 412.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Дундин Николай на портале «Gorod.Vitebsk.by»