Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Духоўнікаў Андрэй Эрыхавіч (29.11.1966, г. Ленгер Чымкенцкай вобл., Паўднёвы Казахстан), беларускі мастак. У 1982 г. пераехаў з сям'ёй у Беларусь, з 1988 – у Віцебску. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1993). Член Беларускага саюза мастакоў (1999). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў розных жанрах графікі і жывапісу.

Сярод работ: «Паласатае сонца» (1993), «Куцця» (2000), «Сто малюнкаў пра цябе» (2001), «Музыка старога горада» (2005), «Добрай раніцы, горад» (2005), «Стары штукар» (2008), «Твае кветкі» (2008), «Дом архітэктара Кібардзіна» (2009), «Дом на вуліцы Суворава» (2009), «Прынцэса ідзе на прагулку» (2009), «Панарама Віцебска» (2009), «Цырк» (2010) і інш. Аўтар жывапісных серый «Прагулкі па Віцебску» (1995–2003, больш за 300 работ), «Нашэсце камедыянтаў» (1995–2005, каля 100 работ), «Маленькія казачкі» (2001–2004).

Творы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Духовников Андрей Эрихович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 414.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Духовников Андрей Эрихович на сайте «Artlib.ru»