Біяграфія
Жураўлёў Анатоль Пятровіч (19.03.1963, г. Орша Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут (1992). У 1988 разам з А. Фалеем арганізаваў аб'яднанне «Аршыца». З 1988 года ўдзельнічае ў выставах у Беларусі і за мяжой. Член Беларускага саюза мастакоў (1997). Жыве ў Оршы.
Працуе ў галіне тэкстылю, станковага жывапісу.
Сярод работ: «Паводка» (1992), «Споведзь» (1993), «Кастрычнік» (1995), «Сакавік» (1995), «Гара 7» (2002), «Сусвет» (2003), «Лістапад» (2005), «Запіскі на пленэры» (2006) , «Жнівень» (2007), «Стог» (2007), «Восень» (2007), «Рэха» (2007), «Лета, якое адыходзіць. Вёска Макараўшчына» (2007), «Назіранне за вечарам» (2008), «Ноч» (2008), «Бабіна лета» (2008), «Вечар» (2008), «Падарожнічаю з восенню» (2008), «Месячны шлях» (2008), серыі работ «Мадэль гульні» (1995–96), «Сусвет жураўля» (2002); перформансы «Пірамідэль бясконцага» (1996) і інш.
Творы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Журавлев Анатолий Петрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 432.
СПАСЫЛКІ
Живопись Анатолия Журавлёва на сайте «Фотоэнциклопедия Беларуси»
Мачкова В. «Мироздание Журавля»