Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Кастагрыз Алег Данілавіч (11.08.1960, г. Кабулеці, Грузія), беларускі графік і жывапісец. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1986). Выкладчык графікі, жывапісу, кампазіцыі на кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П. М. Машэрава (з 1989), дацэнт (2007). Член творчага аб'яднання «Віцебская акварэль» (1995). Член Беларускага саюза мастакоў (1997). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў станковым жывапісе, графіцы, акварэлі. У творчасці значнае месца займаюць анімалістыка, міфалагічныя і легендарна-казачныя сюжэты, ню, абстрактны жывапіс. Творам уласцівыя філасофская, часам рамантычная, скіраванасць, эксперыменты з колерам і фактурай.

Сярод асноўных работ: «Пакланенне вешчуноў» (1993), «Птушка райская Сірын» (І994), «Нацюрморт з папугаем» (1994), «Усходняя казка» (1994), «Старая легенда» (1995), «Час быка» (1995), «Выкраданне Еўропы» (1995), «Сіняя птушка» (1997), «Сустрэча» (1998), «Купальшчыца» (1998), «Мелодыі лета» (1999), «Паўднёвы вецер» (2000), «Беларускія курганы» (2001), «Пад знакам ільва» (2002), «Тыгры» (2002), «Зімні вечар» (2002), «Залаты дождж» (2002), «Хрызантэмы» (2003), «Шахерызада» (2003), «Мастак і карціна. Прысвячаецца Г. Клімту» (2003), «Дзень птушак» (2004); афорты «Кветка шыпшыны» (1991), «Пасля навальніцы» (І993), «Славянская казка» (І995); манатыпіі «Дракон-2» (1991), «Чырвоны лес» (1995), «Маятнік» (1991); акварэлі «Вечар» (1991), «Крык пеўня» (1994), «Сава» (1995), «Лілеі» (1996), «Віцебскі матыў» (1996), «Ліс» (1997), «Воўк» (1997), «Бабіна лета» (1998), «Раніца» (1999), «Нацюрморт з гарбузом» (1999), «Віцебская ратуша» (2000), «Пачатак восені» (2000), «Месячная ноч» (2000), «Вечар» (2000), «Асеннія замаразкі» (2000), «Восень у Віцебску» (2000), «Бэмбі» (2001), «Воўк. Белая ноч» (2001), «Ранні снег» (2001), «Ружовы вечар» (2001), «Туманная раніца» (2001), «Пасля дажджу» (2001), «Мяккая зіма» (2001), «Рысь» (2001), «Раніца на возеры» (2001), «Ціхі дзень» (2001), «Цёплы вечар» (2002), «Цыркавы конь» (2002), «Белы голуб» (2002), «Зімняя казка» (2002), «Зіма» (2002), «Касцёл у Слабодцы» (2002), «Пасля дажджу» (2003), «Нацюрморт з вінаградам» (2004), «Гладыёлусы» (2006), «Гранатавы вечар» (2007), «Даная» (2007), «Формула святла» (2007), «Фазан» (2008), «Сіняя птушка» (2008), «Год Тыгра» (2008 ) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Олег Костогрыз: каталог выставки / Витебская областная библиотека им. В. И. Ленина, Отдел литературы по искусству; [сост. О. А. Дорофеева]. — Витебск, 2008. — С.14.

2. Цыбульскі, М. Л. Кастагрыз Алег Данілавіч / М. Л. Кастагрыз // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : БелЭН, 1999. — Т. 8. — С. 153.

3. Цыбульский, М. Л. Костогрыз Олег Данилович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси: энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 523.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выставка Олега Костогрыза «Н2О. Красный уровень» в Витебском художественном музее

arrow Костогрыз Олег Даниилович на сайте ВГУ им. П. М. Машерова

arrow Крупица Н. Помогать учиться творчеству

arrow «Распродажа образов» от Олега Костогрыза

arrow Цыбульскі М. Топасы анімалістыкі. Віцебскі ZOOparking