Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Прусаў Алег Віктаравіч (13.06.1970, г. Віцебск – 11.09.1996, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1990), вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў (1990-93). Адзін са стваральнікаў гурта «УБИКУС» (1989). Аўтар двух зборнікаў паэзіі і прозы.

Працаваў у графіцы і станковым жывапісе.

Сярод твораў: маляўнічыя «Пераможца» (1989), «Трэцяя крыніца святла» (1991), «Белае воблака» (1993), «Утаймавальніца пчолаў» (1994); графічныя «Я больш не буду сыходзіць» (1990), «Вясновая рапсодыя» (1992), «На краі зямлі» (1993), «У калысцы ночы» (1993), «Танец самотнага сэрца » (1993), «Закаханыя» (1994), «Каралева» (1995), «Звездары» (1995), «Бяскрылы анёл» (1995), серыя «Мудрацы» (1990–92) і інш.

Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і галерэях Даніі, Швецыі, Германіі, Галандыі, Расіі і Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Прусов Олег Викторович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 385.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Сайт памяти художника Олега Прусова

arrow Михневич Л. Олег Прусов