Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Работы

 

 

Спіс асноўных работ

 

1970

– барэльеф помніка «Ціхмянаўская вышыня», які ўсталяваны ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Бетон, 1,80х14 м

 

1971

– помнік С. М. Кірава (для саўгаса імя С. М. Кірава, Віцебская вобласць). Бетон, 4 м

 

1971-1972

– кінатэатр «Беларусь», г. Віцебск: «Беларусь сацыялістычная», чаканка па медзі, 3х5 м; «Гісторыя савецкага кіно», чаканка па алюмініі, 3х18 м Работы выкананыя сумесна з мастакамі Г. Ф. Шутавым і Б. М. Кузьмічовым.

 

1971-1973

– мемарыяльны помнік народнаму артысту СССР А. К. Ільінскаму. Граніт, бронза, 2х2, 40х2,40 м

 

1973

– мемарыяльны помнік на вышыні імя Героя Савецкага Саюза Л. П. Ціхмянава (паблізу вёскі Асіпенкі Лёзненскага раёна) (сумесна з архітэктарам З. Озеравай);

– гасцініца «Віцебск», г. Віцебск: «Стары Віцебск», керамічны рэльеф, 4х6 м; «Поле льну, які квітнее», вітраж з каляровага шкла, 3,80х11 м Работы выкананыя сумесна з мастакамі Г. Ф. Шутавым і Б. М. Кузьмічовым.

 

1975

–кампазіцыя «Космас» на фасадзе кінатэатра «Космас» у г. Наваполацку.

 

1983

–«Муза» (вуліца Газеты «Праўда»).

 

1985

– скульптурная кампазіцыя з фантанамі «Сутока трох рэк – Віцьбы, Лучосы, Дзвіны» на вуліцы Леніна (г. Віцебск).

 

2009

– памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам у г. Новалукомлі Віцебскай вобласці;

– памятны мемарыяльны знак воінам-татарстанцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (у мемарыяльным комплексе ў в. Копці Віцебскага раёна);

– памятны знак супрацоўнікам міліцыі, што загінулі пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, г. Віцебск (каля будынка УУС аблвыканкама на праспекце Фрунзе).

 

2012

– кампазіцыя «Сустрэча» на чыгуначным вакзале г. Віцебска (сумесна з А. Гвоздзікавым).

 

2013

– помнік М. Шагалу ў г. п. Лёзна (сумесна з А. Гвоздзікавым).

 

2014

– бюсты Герояў Савецкага Саюза Л. М. Даватара, П. М. Раманава, К. А. Абазоўскага, М. М. Ткачэнкі, І. І. Строчкі, М. А. Высагорца;

– мемарыяльная дошка Міхаілу Цітову, г. Віцебск/