Біяграфія
Лук'янаў Віктар Міхайлавіч (27.02.1940, в. Уласава Віцебскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча (1956), мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1967). У мастацкіх выставах прымае ўдзел з 1964 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1973). Жыве ў Наваполацку.
Працуе пераважна ў тэхніцы акварэлі.
Сярод работ: тэматычныя кампазіцыі «Браслаўскія рыбакі» (1975), «На ўдарнай будоўлі» (1976), трыпціх «На віцебскім дывановым» (1978), «Сураж–Віцебск» (1984); пейзажы «Наваполацк. 4-ы мікрараён» (1971), «Зямля Полацкая – старажытная і юная» (1972), «На Заходняй Дзвіне» (1978), «Першы снег» (1998), «Старажытнасць» (1999), «Да свята Нараджэння Хрыстова выпаў снег ...» (2005); нацюрморты «Хлеб» (1970), «Палявыя кветкі» (1987), «Матылёк» (1990), «Самавары» (1997), «Восеньскія кветкі» (1999). Аўтар манументальных роспісаў «Памяць» у Музеі баявой славы (г. Полацк, 1972), «Легенда пра стары Полацк» (кафэ «Віцязь», 1979), «Белая Русь» (кінатэатр «Мінск», 1981).
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Лукьянов Виктор Михайлович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси: энцикл.: в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Витебская область. Кн. 2. — С. 87—88.