Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Лук'яненка Віктар Рыгоравіч (14.01.195З, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1976). Вучыўся ў Ф. Гумена, Я. Красоўскага, Л. Анцімонава, А. Чміля. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1976 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1991). Жыве ў Наваполацку.
Працуе ў тэхніцы станковага і манументальнага жывапісу.

Сярод асноўных твораў: «Метамарфозы. Палёт над Дзвіной» (1989–1990), «Віцебскія знічкі» (1990), «Гефсіманскі сад» (1993), «Дзявятае стагоддзе ад Н. Х.» (1995), «Двое» (1996), «Адкрыццё» (прысвечана Вацлаву Ластоўскаму) (1997–1998), «Эпоха Хрыста» (1997–1998), «Касачы» (2004), «Прывід над Полацкам» (2004); дыптыхі «А потым прыйшоў чалавек ...» (1986), «Сафійскі сабор» (1990); трыпціхі «Белыя выспы нашай памяці» (1987), «Вецер над Дзвіной» (1990), «Золата Рубона» (1993) і інш.

Работы мастака знаходзяцца ў Наваполацкім краязнаўчым музеі, Народным музеі г. Шчэцін (Польшча), дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Лукьяненко Виктор Григорьевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл.: в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Витебская область. Кн. 2. — С. 87.