Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

 

 

   Лысенка Ларыса Міхайлаўна працуе ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку загадчыцай філіялам «Мастацкая галерэя». Зыходнай кропкай яе прафесійнага росту стала пасада старшага навуковага супрацоўніка ў той час, калі галерэя толькі пачала стварацца. Гэта амаль 25-гадовая творчая праца па прапагандзе і папулярызацыі нацыянальнага мастацтва.
   Мастакі з Мінска, Віцебска, Новалукомля, Полацка, Наваполацка і іншых гарадоў актыўна выстаўляюцца ў Мастацкай галерэі. Створаны экспазіцыі іканапісу і беларускага мастацтва, пачынаючы з 30-х гадоў XX стагоддзя.
   Акрамя пастаянных экспазіцый, якія функцыянуюць у залах галерэі, штогод арганізуецца мноства выстаў сучаснага мастацтва Беларусі, прэзентуюцца замежныя і міжнародныя праекты, куратарам якіх з'яўляецца Ларыса Міхайлаўна.

 

1985

– выстава «Партрэт у творах савецкіх мастакоў» (Дырэкцыя перасовачных выстаў Саюза мастакоў СССР), г. Масква.

 

Выставачная зала ў Музеі кнігадрукавання

 

1992

– выстава выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (галерэя «Брама»), г. Мінск;
– выстава жывапісу У. Каркадыма, г. Масква (Расія);
– выстава абразоў і культавых прыкладных прадметаў ХVIII–ХІХ стст. (фонды Полацкага гісторыка-археалагічнага запаведніка), г. Полацк.

 

1992

– выстава габелена (фонды Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці);
– выстава работ удзельнікаў студыі лозапляцення, г. Рыга (Латвія);
– выстава прадукцыі Фабрыкі мастацкіх вырабаў, г. Полацк;
– выстава твораў М. Карпука (малюнак, жывапіс), г. Мінск.

 

1998

– выстава «Арт-сезон-97» (мастакі г. Полацка і г. Наваполацка);
– выстава графікі А. Канавалава і С. Цімохава «Фрыдрыхсхафен – Полацк»;
– выстава жывапісу беларускіх мастакоў «Партрэт і нацюрморт» (з фондаў ПНГКМЗ), г. Полацк;
– выстава скульптуры Г. Гаравой, У. Слабодчыкава, Г. Буралкіна, г. Мінск;
– выстава графікі У. Ракіцкага «З хатняга альбома», г. Мінск.

 

1999

– выстава «Арт-сезон-98» (мастакі г. Полацка і г. Наваполацка);
– выстава твораў В. Шылко «Адчуванне прыналежнасці» (жывапіс), г. Віцебск;
– выстава габелена С. Катковай і Л. Густавай, г. Мінск;
– выстава графікі А. Зайцава, прысвечаная 60-годдзю мастака, г. Мінск;
– выстава абразоў са збораў абласных музеяў, прысвечаная 200-годдзю хрысціянства (аддзел культуры аблвыканкама), г. Віцебск.

 

2000

– выстава «Арт-сезон-99» (мастакі г. Полацка і г. Наваполацка);
– выстава твораў Г. Данеляна (жывапіс, графіка), (Амбасада Арменіі ў Беларусі), г. Мінск;
– выстава жывапісу са збору Музея сучаснага мастацтва, г. Мінск;
– выстава партрэта XIX стагоддзя «І вобраз мілы незабыўны» (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск;
– выстава габелена Т. Козік, г. Полацк;
– выстава жывапісу Л. Дударэнкі «Званы праваслаўя», г. Мінск.

 

Мастацкі салон

 

2000

– выстава графікі з фондаў Музея сучаснага мастацтва, г. Мінск;
– выстава скульптуры П. Вайніцкага «Час, які спыніўся ў доме № 22», г. Мінск.

 

2001

– выстава работ дыпломнікаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў «Сучасны партрэт» (жывапіс, графіка, скульптура), г. Мінск;
– выстава «Чароўны свет галаграфіі», г. Мінск;
– выстава твораў А. Канавалава «Грані рэальнага», г. Полацк;
– выстава жывапісу са збораў НПГКМЗ, г. Полацк;
– выстава жывапісу С. Катковай і С. Каткова, г. Мінск;
– выстава графікі А. Марачкіна, г. Мінск;
– выстава твораў Л. Мядзведскага «Дзень нараджэння», г. Віцебск;
– выстава А. Салаўёва, г. Віцебск;
– выстава жывапісу З. Луцэвіч, г. Мінск.

 

Мастацкі салон

 

2001

– выстава графікі С. Балянка, г. Мінск;
– выстава жывапісу са збораў НПГКМЗ, г. Полацк;
– выстава акварэлі Д. Сурыновіча, г. Мінск.

 

2002

– выстава графікі «Вокны аднаго горада» (Беларусь, Германія, Польшча), (Інстытут імя Гётэ), г. Мінск;
– выстава фатаграфіі А. Елькіна, г. Наваполацк;
– выстава графікі Г. і Н. Паплаўскіх, г. Мінск;
– выстава фатаграфіі мастакоў фотаагенцтва «Осткройц» (Інстытут імя Гётэ), г. Мінск;
– выстава «Жывапіс канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя» (з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея), г. Віцебск.

 

Адкрыццё экспазіцыі Мастацкай галерэі

 

2002

– выстава твораў мастакоў г. Полацка і г. Наваполацка;
– выстава твораў А. Мемуса, г. Віцебск.

 

2003

– выстава скульптуры і графікі Г. Буралкіна, г. Мінск;
– выстава керамікі Л. Трацэўскага, г. Мінск;
– выстава французскай гравюры ХVIII–ХІХ стагоддзяў з калекцыі Іва Прудома (галерэя «Зямля людзей»), г. Мінск;
– выстава жывапісу М. Таранды, г. Орша;
– выстава графікі Л. Рана, А. Паслядовіч, Л. Артэгі (з фондаў НПГКМЗ), г. Полацк;
– выстава жывапісу В. Шчаснага, г. Верхнядзвінск;
– выстава канцэптуальнага мастацтва «Constructio», г. Віцебск, г. Полацк, г. Орша;
– выстава каліграфіі П. Семчанкі і ўдзельнікаў аб'яднання «Літ-арт», г. Мінск;
– выстава твораў Л. Анцімонава, г. Віцебск;
– выстава графікі Ю. Якавенкі і калекцыі экслібрысаў мастакоў свету, г. Гродна;
– выстава твораў Г. і І. Шутавых, г. Віцебск.

 

2004

– выстава твораў членаў аб'яднання «Няміга-17», г. Мінск;
– выстава скульптуры «Next generation», г. Мінск;
– выстава новых паступленняў «Класіка беларускага жывапісу» (Беларускі саюз мастакоў), г. Полацк;
– выстава жывапісу У. Пракапцова «Мая Беларусь», г. Мінск;
– выстава графікі В. Шаранговіча, г. Мінск;
– выстава «Іканапіс Беларусі ХХІ стагоддзя» (Дом міласэрнасці), г. Мінск;
– прэзентацыя карціны І. Хруцкага «Невядомая з кошыкам» (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск;
– выстава фатаграфіі С. Плыткевіча «Экзотыка прыроды»;
– выстава «Марк Шагал і мастакі сусветнага авангарда» (Дом-музей М. Шагала), г. Віцебск;
– выстава твораў У. Ракіцкага «Малюнкі з Грэцыі, Італіі, Пружанаў», г. Мінск;
– выстава падарункаў, што былі перададзеныя Мастацкай галерэі (жывапіс, графіка, скульптура);
– выстава «Майстар і майстры», прысвечаная 40-годдзю беларускай школы манументальнага мастацтва, г. Мінск;
– выстава ўдзельнікаў секцыі дэкаратыўнага мастацтва і клуба «Батык», г. Мінск.

 

2005

– выстава графікі «Ілюзія часу» (Інстытут імя Гётэ), г. Мінск;
– выстава жывапісу П. Явіча, г. Віцебск;
– выстава твораў А. Арлова, прысвечаная памяці мастака;
– выстава жывапісу У. Любавіцкага, прысвечаная Дню Перамогі, г. Полацк;
– выстава графікі У. Вішнеўскага, г. Мінск;
– выстава жывапісу А. Ксяндзова, г. Мінск;
– выстава калажу А. Канавалава, г. Полацк;
– выстава акварэлі А. Цімошына, г. Масква (Расія);
– выстава акварэлі літоўскіх мастакоў, г. Каўнас (Літва);
– выстава жывапісу Р. Вашкевіча, г. Мінск;
– выстава жывапісу У. Тоўсціка і скульптуры У. Слабодчыкава, г. Мінск.

 

2006

– выстава акварэлі М. Ляўковіча, г. Віцебск;
– выстава жывапісу з фондаў НПГКМЗ і ГА «Беларускі саюз мастакоў» «Вобраз жанчыны ў творчасці беларускіх мастакоў»;
– выстава графікі У. Басалыгі, М. Басалыгі, г. Мінск;
– выстава скульптуры К. Селіханава і графікі Т. Радзівілка, г. Мінск;
– выстава керамікі В. Прыешкіна і акварэляў Д. Сурыновіча, г. Мінск;
– выстава жывапісу С. Кухто, г. Віцебск;
– выстава жывапісу А. Скавародкі, г. Віцебск;
– выстава графікі А. Зайцава і габелена Л. Густавай, г. Мінск;
– выстава жывапісу і акварэлі С. Катковай, г. Мінск;
– выстава акварэлі А. Цімошына, г. Масква (Расія);
– выстава графікі В. Славука, г. Мінск;
– выстава жывапісу Г. Іванова, г. Мінск;
– выстава «Прыпынак "Еўропа"» (фатаграфія, графіка), (Інстытут імя Гётэ), г. Мінск;
– выстава керамікі М. Трацэўскага, г. Мінск.

 

2007

– выстава акварэлі В. Паўлава, г. Мінск;
– выстава сучаснага шведскага мастацтва (відэаарт, перформанс), г. Стакгольм (Швецыя);
– выстава З. Луцэвіч «Аўтамабільнае шкло», г. Мінск;
– выстава эмалі М. Кузьміча, г. Брэст;
– выстава графікі У. Дарашкевіча і А. Гура, г. Мінск;
– выстава шведскай графікі, г. Стакгольм (Швецыя);
– міжнародная выстава акварэлі (Расія, Літва, Латвія, Украіна, Беларусь);
– міжнародная выстава мастацкага тэкстылю «Беларусь – Літва», г. Мінск, г. Каўнас;
– выстава фатаграфіі У. Каралёва, г. Новалукомль;
– выстава жывапісу і графікі С. Цімохава, г. Мінск;
– выстава акварэлі Я. Налявайкі, г. Каўнас (Літва);
– выстава ўдзельнікаў творчага аб'яднання «Жодзінцы»;
– выстава Н. і Г. Паплаўскіх, г. Мінск;
– выстава акварэлі з фондаў НПГКМЗ.

 

2008

– выстава фатаграфіі С. Плыткевіча, г. Мінск;
– выстава жывапісу і графікі Ф. Ястраба і Г. Данеляна «Два крылы», г. Мінск;
– выстава твораў мастакоў аб'яднання «Арцель», г. Мінск;
– юбілейная выстава графікі Я. Шатохіна, прысвечаная 60-годдзю мастака, г. Пінск;
– выстава жывапісу В. Шчаснага «Знакі аб'яднання», г. Верхнядзвінск;
– выстава жывапісу А. Кавалёва, прысвечаная Дню Перамогі, г. Віцебск;
– выстава жывапісу, графікі і скульптуры мастакоў з Гродна;
– выстава жывапісу В. Зайцава, г. Мінск;
– выстава жывапісу 60-х гадоў С. Каткова «Новыя старонкі», г. Мінск;
– выстава акварэлі У. Серабракова, г. Санкт-Пецярбург (Расія);
– выстава графікі і фатаграфіі «Падарожныя нататкі» (Інстытут імя Гётэ), г. Мінск;
– выстава літоўскага тэкстылю «Чорнае святло», г. Каўнас (Літва);
– выстава фатаграфіі Енца Олафа Ластхайна (Амбасада Швецыі), г. Стакгольм (Швецыя);
– выстава «Класіка беларускага жывапісу» (з фондаў ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск.

 

2009

– выстава «Калаж як стратэгія» А. Канавалава, г. Полацк;
– выстава жывапісу А. Жураўлёва, г. Орша;
– выстава жывапісу Н. Івановай, г. Мінск;
– выстава пленэру, прысвечанага 120-годдзю Я. Драздовіча, г. Мінск;
– выстава акварэлі Ч. Боніса, г. Каўнас (Літва);
– выстава падарункаў, перададзеных Мастацкай галерэі. Графіка У. Правідохіна, г. Мінск;
– II Міжнародная біенале акварэлі «Вада + фарба» (Латвія, Літва, Украіна, Беларусь, Расія);
– выстава жывапісу С. Грыневіча, г. Гродна.

 

2011

– III Міжнародная біенале акварэлі «Вада + фарба», г. Полацк, г. Мінск;
– выстава, прысвечаная 30-годдзю Мастацкай галерэі ў Полацку, г. Полацк;
– выстава маладых мастакоў Полаччыны, г. Полацк;
– выстава сакральнага мастацтва Беларусі з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, г. Полацк.

 

2012

– выстава «Беларускія мастакі Полацка», прысвечаная 1150-годдзю г. Полацка;
– выстава «На мяжы стагоддзяў» з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, г. Ноўгарад (Расія);
– выстава твораў мастакоў аб'яднання «Аршыца», г. Полацк.

 

2013

– IV Міжнародная біенале акварэлі «Вада + фарба», г. Полацк, г. Мінск;
– выстава калажу А. Канавалава і фатаграфіі Л. Ляўшука «Міжмор'е», г. Полацк.