Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Магучая Ірына Віктараўна (22.09.1963, г. Віцебск – 04.06.2010, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1987). Член Беларускага саюза мастакоў (1997). Жыла ў Віцебску.

Працавала ў станковым жывапісе і графіцы.

Сярод работ: «Аўтапартрэт» (1986), «Надзея» (1987), «Адпачынак пад вярбой» (1989), «Партрэт Валянціны» (1990), «Вандроўнік у белай вопратцы» (1991), «Дзень нараджэння» (1991), «Сон каралевы» (1991), «Фея ночы» (1991), «Сустрэча» (1991), «Рымская ноч» (1992), «Парыжанка» (1993), «Тэатр» (1994), «Балтазар» (1994), «Партрэт мастака А. Мемуса» (1994), «Перад святам» (1994), «Карункі» (1995), «Акцёры» (1996), «Дзеці і маскі» (1996), «Свята ў верасні» (1997), «Балада» (1997), «Рыжая аголеная» (2000), «Дзень паўліна» (2002) і інш.

Творы захоўваюцца ў прыватных зборах Беларусі, Расіі, Грэцыі, Францыі, Бельгіі, Швецыі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, у музеях г. Хале (Германія) і г. Афіны (Грэцыя).

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Могучая Ирина Викторовна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 141—142.