Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Міхайлава Галіна Міхайлаўна (21.08.1946, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1968). Выкладала ў Мазырскім педагагічным інстытуце (1968–1970), Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (1979–1981). Удзельніца мастацкіх выстаў з 1976 г. Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Жыве ў Віцебску.

Працуе ў манументальным і станковым жывапісе.

Сярод работ: жывапісныя кампазіцыі «Вясна» (1975), «Мацярынства» (1988), «Каля возера Лосвіда» (1991), «Слабодка» (1991), «Нацюрморт з ружамі» (1991), «Півоні» (1992), «Жаночы партрэт» (1993), «Палявыя кветкі» (2001); графічныя лісты «Рымскі Пантэон» (2005), «Брама Брандэнбурга» (2005), «Вестмінстэр. Лондан»(2005). Аўтар манументальных роспісаў «Перамога» (1975), «Дружба народаў» (1976), «Казка» (1976), «Зямля родная» (1981), «Зялёная аптэка» (1982), «Руслан і Людміла» (1987), «Залаты певень» (1988), «Любімы горад» (1989), «Спадчына» (2003) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Михайлова Галина Михайловна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 138.