Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Міхайлоўскі Віктар Фёдаравіч (30.06.1952, в. Літусава Сенненскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1974). Член творчага аб'яднання «Квадрат». Член Беларускага саюза мастакоў ( 1990). Жыве ў Віцебску.

Працуе пераважна ў станковым жывапісе.

Сярод работ: «Браслаўскі пейзаж» (1981), «Стары Віцебск» (1982), «Хрызантэмы» (1985), «Зімовы пейзаж» (1986), «Жаночы партрэт» (1987), «Восеньскі пейзаж» (1988), «Мужчынскі партрэт» (1989), «Нацюрморт з бульбай» (1999), «Нацюрморт з кошыкам» (2004), «Нацюрморт з каласамі» (2005), «Раскіданае гняздо» (2005), «Падковы, цвікі, малаток» (2007), «Каромыслы» (2008), «Нацюрморт з самаварам» (2008), «Нацюрморт з лямпай» (2009) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Михайловский Виктор Федорович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 138.