Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

  

Мастацкія выставы В. Е. Несцярэнкі

 

Несцярэнка Васіль Емяльянавіч на працягу многіх гадоў з'яўляецца ўдзельнікам розных мастацкіх выстаў. Яго працы экспанаваліся на рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выставах.

Працуе мастак у тэхніцы алейнага жывапісу і з'яўляецца арыгінальным майстрам, аўтарам сельскіх, гарадскіх лірычных пейзажаў, кампазіцый, партрэтаў, нацюрмортаў. Каляровае рашэнне работ уяўляе значную цікавасць, колер гарманічны, і карціны маюць непаўторнае каларыстычнае рашэнне.

Васіль Емяльянавіч з'яўляецца актыўным удзельнікам культурнага жыцця вобласці і горада.

 

Групавыя і персанальныя

1969

– персанальная выстава (Палац прафсаюзаў), г. Віцебск.

 

1992

– юбілейная персанальная выстава, г. Віцебск.

 

1994

– персанальная выстава (Дом прафсаюзаў), г. Віцебск.

 

1998

– выстава «60 гадоў БСМ» (выставачная зала СМ), г. Віцебск.

 

1999

– выстава, прысвечаная 8 Сакавіка (выставачная зала СМ), г. Віцебск;
– юбілейная выстава МГФ ВДУ імя П. М. Машэрава (выставачная зала СМ), г. Віцебск;
– выстава «Калядная» (выставачная зала СМ), г. Віцебск.

 

2000

– выстава «Мастакі горада – Віцебску» (выставачная зала СМ), г. Віцебск.

 

2001

– персанальная выстава (абласная бібліятэка імя У. І. Леніна), г. Віцебск;
– выстава «Хрысціянскі свет. ІІІ тысячагоддзе» (выставачная зала СМ), г. Віцебск.

 

2002

– персанальная выстава (Мастацкі музей), г. Віцебск.

 

2003

– персанальная выстава (Краязнаўчы музей), г. Гарадок;
– выстава «Вясна-2003» (выставачная зала СМ), г. Віцебск;
– выстава «Славянскі базар у Віцебску» (выставачная зала СМ), г. Віцебск.

 

2004

– выстава пейзажа (Краязнаўчы музей), г. п. Расоны.

 

2007

– выстава «Настаўнік і вучні», г. Мінск;
– выстава «Каляднае святло» (ЦСМ), г. Віцебск.

 

2008

– выстава «70 гадоў адукацыі Віцебскай вобласці» (ЦСМ), г. Віцебск;
– выстава выкладчыкаў МГФ ВДУ імя П. М. Машэрава;
– выстава выкладчыкаў і студэнтаў МГФ Расіі і Беларусі;
– рэспубліканская выстава абласных арганізацый «Сябрына», г. Мінск.

 

2009

– персанальная выстава «40 гадоў педагагічнай і творчай дзейнасці» (абласная бібліятэка імя У. І. Леніна), г. Віцебск;
– рэспубліканская выстава «65 гадоў вызвалення Беларусі», г. Мінск;
– выстава, прысвечаная 50-годдзю МГФ ВДУ імя П. М. Машэрава (ЦСМ), г. Віцебск.

 

2010

– рэспубліканская выстава «Беларускі краявід», г. Мінск;
– выстава віцебскіх мастакоў, прысвечаная 65-годдзю Вялікай Перамогі ў ВАВ, г. п. Ушачы; г. Віцебск (ЦСМ);
– выстава, прысвечаная 40-годдзю ВАА ГА БСМ (ЦСМ), г. Віцебск;
– рэспубліканская выстава «Зямля пад белымі крыламі», г. Мінск.

 

 

Персанальную выставу В. Е. Несцярэнкі адкрываюць намеснік дырэктара абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Т. М. Адамян і мастацтвазнавец М. А. Гугнін. Віцебская абласная бібліятэка. 2009 год
На юбілейнай персанальнай выставе В. Е. Несцярэнкі мастацтвазнаўцы М. А. Гугнін і А. Г. Лісаў. Віцебская абласная бібліятэка. 2009 год
Вядомы акварэліст Ф. Ф. Гумен на персанальнай выставе В. Е. Несцярэнкі. Віцебская абласная бібліятэка. 2009 год
Юбіляра віншуюць кітайскія студэнты. Віцебская абласная бібліятэка. 2009 год