Біяграфія
Несцярэнка Васіль Емяльянавіч (30.09.1941, в. Дабея Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. – 26.02.2021, г. Віцебск), беларускі жывапісец, педагог. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1969). З 1969 г. — выкладчык, кандыдат педагагічных навук (1980), дацэнт (1982), загадчык кафедры выяўленчага мастацтва (1985–1995). Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Жыў у Віцебску.
Працаваў ў алейным жывапісе, пераважна ў жанры пейзажа.
Сярод работ: «Плошча Перамогі ўвечар» (1976), «Блакітны Кіраўскі мост» (1985), «Маці і дзецям 1941-га» (1991), «Віцебск» (1992), «Полацкая зямля. Белая Русь» (1997), «Балада пра ўшацкага партызана» (1999), «Віцебшчына. Зіма» (2001), «Апошнія яблыкі» (2005), «Сельская сядзіба» (2007), «Усход сонца» (2010), «Брэст. Ціраспальскія вароты» (2010) і інш
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Нестеренко Василий Емельянович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 181—182.