Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Нікалаеў Яўген Дзмітрыевіч (26.12.1913, г. Мінск – 30.12.1978), беларускі тэатральны мастак. Народны мастак Беларусі (1967). Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1933). Працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Коласа (з 1944 г. – галоўны мастак). Член Беларускага саюза мастакоў (1953). Жыў у Віцебску.

Яго творчасць вызначаецца вобразнасцю мастацкага мыслення, арыгінальнасцю формы, драматызмам і напружанасцю каларыту, уменнем выявіць асноўныя рысы нацыянальнай спецыфікі твора, адчуваннем сучаснасці.

Аформіў больш за 200 спектакляў, сярод якіх: «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча (1936), «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы (1950), «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1951), «Крэпасць над Бугам» С. Смірнова (1956), «Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна (1966), «Вайна пад стрэхамі» паводле А. Адамовіча (1967), «Трыбунал» А. Макаёнка (1970) і інш.

За афармленне спектакля «Шостага ліпеня» М. Шатрова (1967) узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР.

 

ЛІТАРАТУРА

Николаев Евгений Дмитриевич // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 184.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выставка Е.Д.Николаева к 100-летию со дня рождения Народного художника Беларуси в Витебском областном краеведческом музее