Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Прывада Сяргей Пятровіч (03.05.1961, в. Валова Гара, Лепельскага р-на – 07.01.2020, г. Наваполацк), беларускі мастак. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984). Член Беларускага саюза мастакоў (1995). Жыў ў Наваполацку.

Працаваў ў розных графічных тэхніках: эстампе, пастэлі, алоўку, станковым жывапісе.

Сярод работ: графічныя кампазіцыі «Зіма ў горадзе» (1989), «Вёска» (1990), «Цішыня» (1998), «Буслянка над возерам» (2000), «Развітанне з летам» (2003), «Навагодняя ноч» (2004), «Урочышча чорнага бусла» (2008); аўталітаграфіі «Партрэт Ф. Скарыны» (1980), «Партрэт Я. Коласа» (1981), «Беларускі фальклор» (1988); серыі «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1983), «Беларускія народныя святы»; цыклы пастэляў «Браслаўшчына» (1991), акварэляў «Полаччына – край азёрны» (1988), «Астравы на далёкіх азёрах» (2004). Аўтар жывапісных палотнаў «Прыдзвінскія камяні» (2008), «Лепельшчына» (2008), «Зімовы вечар» (2009) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Привадо Сергей Петрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 373—374.