Біяграфія
Ральцэвіч Вікенцій Іванавіч (20.01.1936, в. Гарбавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 01.10.2020, г. Віцебск), беларускі мастак. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Выкладаў на кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1963–1970). Член Беларускага саюза мастакоў (1965). Жыў у Віцебску.
Працаваў у акварэлі, станковай графіцы, эзатэрычным мастацтве.
Асноўныя творы: кампазіцыі «Стары Віцебск» (1970), «Лучоса» (1982), «Віцебск» (1988), «Раніца ва Ушачах» (1999), «Шторм» (1999), «Рэчка» (2000), «Бабіна лета» (2002), «Восень» (2003), «Халодны вечар» (2006); трыпціх «Заваёўнікі» (1967–68); серыі «Камчатка» (1967–1970), «Дрэвы» (1973–74), «Сярэдняя Азія» (1979), «Краявіды Віцебшчыны» (2001); эзатэрычныя серыі «Абліччы», «Віцебск» (1997–2000); партрэты «Лепшыя людзі Віцебска» (1970), «Партрэты сучаснікаў» (1970–1980-я); серыя ілюстрацый да твораў К. Крапівы (1963) і інш.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Ральцевич Викентий Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 395.
CПАСЫЛКІ
Дединкина С. Признание на мольберте