Біяграфія
Распопаў Віктар Віктаравіч (17.04.1948, г. Гулькавічы Краснадарскага краю, Расія), беларускі мастак. Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай (1977). Член Беларускага саюза мастакоў (1988). Жыў у Віцебску да 1992 года, зараз – у Санкт-Пецярбургу.
Працуе ў станковым жывапісе і графіцы.
У спіс работ уваходзяць: «Дом для птушкі» (1993), «Паводка» (1998), «Крылы», «Адлюстраванні Пецярбурга» (2000), «Сімфонія горада» (2003), «Амазонка» (2007), «Лонданскі мост», «Нацюрморт», «Незнаёмка» (2010), «Пяць вуглоў» (2011), «Шторм» (2012), «Вечар на Аларчаным мосце» (2013), «Пранікненне», «Русалка», «Раніца» (2014).
Работы захоўваюцца ў абласным мастацкім музеі г. Віцебска, Музеі выяўленчых мастацтваў г. Наваполацка, гарадскім музеі выяўленчых мастацтваў г. Лаура (Італія), больш за 70 работ знаходзяцца ў прыватных калекцыях за мяжой.
ЛІТАРАТУРА
Віктар Распопаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 109. — На беларус. і англ. мовах.
СПАСЫЛКІ
«Впечатления» Виктора Распопова