Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Ткачоў Мікалай Іванавіч (19.08.1941, в. Удога Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. – 01.10.2011, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Скончыў Адэскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя М. Грэкава (1968). З 1969 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. Член Беларускага саюза мастакоў (1993). З 1968 г. жыў у Віцебску.

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.

Сярод твораў: «Да святла» (1969), «Маці» (1970), «Вясновая ралля» (1973), «Раніца. Стары Віцебск» (1975), «Каласіцца жыта» (1976), «Грэчка красуе» (1978), «Вясновыя кветкі» (1979), «Заложнікі. Памяці сям'і М. Шмырова» (1985), «Блакітныя мары» (1989), «Жыта красуе» (1990), «З дзяцінства» ( 1992), «Лён зацвёў» (1992), «Георгіеўскі сабор Юр'ева манастыра» (1992), «Золак над возерам» (1992), «На Лепельшчыне» (1995), «Віфліемская зорка» (1996), «Нябесныя званы» (2000), «Сузіранне Свету» (2001), «Добры дзень, сонца» (2007), «Пакровы. Восеньскі нацюрморт» (2007) і інш.

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, дзяржаўных і прыватных калекцыях рэспублікі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Ткачев Николай Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 510—511.

2. Ткачоў Мікалай Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 537. — На беларус. і англ. мовах.