Біяграфія
Толкач Анатоль Іларыёнавіч (16.06.1929, в. Засялечча Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. – 16.03.2004, г. Віцебск), беларускі жывапісец. Скончыў Кастрамское мастацкае вучылішча (1956). З 1956 г. – на віцебскім камбінаце «Мастацтва». З 1957 года прымаў удзел у мастацкіх выставах. Член Беларускага саюза мастакоў (1964). Жыў у Віцебску.
Працаваў у станковым жывапісе і графіцы, пераважна ў жанры гарадскога пейзажа, а таксама ў акварэлі, гуашы і манументальным мастацтве.
Сярод твораў: «Дзвіна» (1957), «Віцебская суднаверф» (1960), «Беларускі пейзаж» (1961), «Горад жыве» (1962), «Віцебск» (1968), «Лёзненская вышыня» (1973), «Лучоса» (1976), «Блакітны край» (1979), «Лосвіда» (1985), «Год 1941» (1985), «Панарама Віцебска» (1993); трыпціх «Віцебск» (1978) і інш.
Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
ЛІТАРАТУРА
Цыбульский, М. Л. Толкач Анатолий Илларионович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 513.