Выставы
Мастацкія выставы М. Цыбульскага
Міхась Леанідавіч Цыбульскі рэгулярна ўдзельнічае ў міжнародных, рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях, сімпозіумах, навукова-метадычных семінарах, якія адбываюцца ў гарадах Даўгаўпілс (Латвія), Рым (Італія), Сейны, Лодзь, (Польшча), Каўнас (Літва), Санкт-Пецярбург (Расія), Мінск, Гродна, Магілёў, Віцебск (Беларусь).
У якасці члена Беларускага саюза мастакоў М. Цыбульскі прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці г. Віцебска, курыруе правядзенне выстаў і мастацкіх акцый, шэрагу гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемстваў мастацкай і гісторыка-краязнаўчай накіраванасці. Як куратар і мастацтвазнаўца прымаў удзел у рэалізацыі міжнародных праектаў «Daugavpils – Віцебск», групавых праектаў мастакоў «Замак», «Была вайна», «Этна», «Пантэоніка», «13», «Артэфакт», біенале «Акварэльная сябрына», арганізацыі выстаў суполкі «Віцебская акварэль», персанальных выстаў віцебскіх мастакоў.
У апошнія гады з'яўляецца куратарам міжнароднага навукова-творчага сімпозіума «Акварэль: традыцыі і эксперыменты ў прасторы сучаснага мастацтва» (г. Полацк, 2007), куратарам і каардынатарам ІІ навуковых чытанняў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння Я. Драздовіча (г. Віцебск, 2008), куратарам міжнароднага навукова-творчага праекта «Дыялог мастацкіх школ», у межах якога арганізаваныя навукова-творчы семінар і выстава акварэлі (г. Віцебск, 2008), куратарам міжнароднага праекта «Віцебскі вакзал» з удзелам мастакоў Мексікі, Расіі і Беларусі (г. Віцебск, 2008), міжнароднай выставы фатаграфіі «Адзін дзень у Рызе» (г. Віцебск, 2008). Па запрашэнні Асацыяцыі мастакоў Літвы М. Л. Цыбульскі з'яўляўся куратарам спецыяльнага праекта «Беларуская акварэль: прастора інтэрпрэтацый» у межах Міжнароднай біенале акварэлі «Балтыйскія масты» ў г. Каўнасе (Літва, 2008). Аўтар і куратар міжнароднага праекта-выставы «Знакі часу» з удзелам латвійскіх і беларускіх мастакоў, якія працуюць у галіне графікі (г. Віцебск, 2008; г. Даўгаўпілс, 2009; г. Рыга, 2010).
М. Л. Цыбульскі творча працуе ў алейным і гуашавым жывапісе. Удзельнік каля трох дзясяткаў міжнародных, рэспубліканскіх мастацкіх выстаў у Германіі, Францыі, Польшчы, Латвіі, Беларусі. Прымаў удзел у шэрагу міжнародных пленэраў у Рэбургу (Германія), «Усход – Захад» у Горліцы (Польшча), нацыянальных пленэрах імя Я. Драздовіча, У. Караткевіча, нацыянальным пленэры, прысвечаным Напалеону Ордзе (Беларусь) і інш. М. Цыбульскі з'яўляўся кіраўніком міжнародных пленэраў «ТАКА» з удзелам Латвіі, Беларусі, Літвы (г. Даўгаўпілс, 2004, 2006).
Актыўны ўдзел М. Цыбульскі прымае ў грамадскім жыцці краіны: з'яўляецца навуковым кансультантам у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» (г. Мінск), членам абласнога Савета па манументальным і манументальна-прыкладным мастацтве, членам навуковага савета Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, навуковым рэцэнзентам шэрагу выданняў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, членам міжнароднага навукова-рэдакцыйнага савета канферэнцыі «PERSON. COLOR. NATURE. MUSIC» (г. Даўгаўпілс, Латвія), старшынёй і членам журы шэрагу конкурсаў дзіцячай і маладзёжнай творчасці.
Міжнародныя |
|
2000 |
– міжнародная выстава «Шлях да рэалізацыі», г. Горліца (Польшча);
|
2002 |
– міжнародная выстава па выніках пленэру, г. Горліца (Польшча).
|
2006 |
– міжнародная выстава па выніках пленэру «ТАКА» («Сцяжынка»), г. Даўгаўпілс (Латвія).
|
2007 |
– міжнародныя выставы групы віцебскіх мастакоў, г. Рэбург, Франкфурт-на-Одэры, Нінбург (Германія), г. Ліён (Францыя);
|
2008 |
– міжнародная выстава па выніках пленэру «ТАКА» («Сцяжынка»), г. Даўгаўпілс (Латвія).
|
2009 |
– прэзентацыя твораў у межах VI Міжнароднай канферэнцыі «PERSON. COLOR. NATURE. MUSIC» Arts for Sustainable Education, г. Даўгаўпілс (Латвія).
|
2011 |
– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.
|
2012 |
– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.
|
2013 |
– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша;
|
2014 |
– міжнародная выстава «Калегіум», г. Орша.
|
Рэспубліканскія |
|
2000 |
– рэспубліканская нацыянальная выстава, прысвечаная Я. Драздовічу, г. Мінск.
|
2007 |
– рэспубліканская мастацкая выстава «Кветкавы рай» па выніках пленэру (Нацыянальная бібліятэка), г. Мінск.
|
2008 |
– рэспубліканская мастацкая выстава па выніках пленэру, прысвечанага Напалеону Ордзе, г. Мінск.
|
2010 |
– рэспубліканская выстава «Зямля пад белымі крыламі» (ЦСМ), г. Віцебск.
|
Групавыя і персанальныя |
|
1983 |
– выстава творчых работ студэнтаў МГФ ВДПІ імя С. М. Кірава, г. Віцебск.
|
2000 |
– мастацкая выстава па выніках пленэру групы віцебскіх мастакоў, г. Мазыр.
|
2001 |
– мастацкая выстава па выніках пленэру Я. Драздовіча, г. Полацк;
|
2005 |
– мастацкая выстава «...І адчуеш, Радзіма» па выніках пленэру, прысвечанага У. Караткевічу, г. Віцебск, г. Орша.
|
2006 |
– мастацкая выстава «...І адчуеш, Радзіма» па выніках пленэру, прысвечанага У. Караткевічу, г. Наваполацк, г. Мінск.
|
2007 |
– мастацкая выстава па выніках пленэру ў Германіі, г. Віцебск;
|
2008 |
– мастацкая выстава па выніках пленэру, прысвечанага Напалеону Орду, г. Брэст, г. Пінск, г. Орша.
|
2009 |
– выстава, прысвечаная 50-годдзю МГФ ВДУ імя П. М. Машэрава (ЦСМ), г. Віцебск.
|
2010 |
– выстава па выніках пленэру, прысвечанага Яну Баршчэўскаму (ЦСМ), г. Віцебск;
|
2011 |
– персанальная выстава «Нататкі вандроўніка» (Мастацкі музей), г. Віцебск;
|
2012 |
– выстава «Жывапісны экватар» (ЦСМ), г. Віцебск;
|
2013 |
– выстава па выніках пленэру, г. Шаўляй (Літва);
|
Пленэры |
|
2000 |
– міжнародны мастацкі пленэр «Усход – Захад», г. Горліца (Польшча);
|
2002 |
– VII Міжнародны мастацкі пленэр «Усход – Захад», г. Горліца (Польшча).
|
2004 |
– міжнародны мастацкі пленэр «Усход – Захад», г. Горліца (Польшча).
|
2008 |
– міжнародны мастацкі пленэр «ТАКА», г. Даўгаўпілс (Латвія). |