Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч (20.08.1942, в. Пціцкія Міёрскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі мастацтвазнаўца, графік. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1970), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1978). Кандыдат мастацтвазнаўства (1980), прафесар (1993). З 1970 г. выкладае ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (зараз ВДУ імя П. М. Машэрава), загадчык кафедры мастацтваў (1986–2005), прафесар кафедры дызайну (2006). Член Беларускага саюза мастакоў (1993).

Працуе ў розных тэхніках станковай графікі. Асноўныя работы выкананыя ў тэхніцы лінагравюры і пастэлі.

Сярод твораў: «Пакроўскі сабор. Вячэрняя літургія» (1996), «Браслаўшчына. Бяльмонты» (1999), «Акно майстэрні» (2004), «Перад святам Тройцы» (2004), «Вечар у Бычках» (2006), «Веліч мінулага» (2006), «Віленскае барока. Глыбокае» (2007), «Сосны Прыдзвіння» (2008), «Калодзеж каля дарогі» (2009), «Блакітная печ» (2009); серыі «Дарога на Міёры» (1986–1994), «Віцебск і Віцебшчына» (1988–1996) і інш.

Даследуе гісторыю беларускага мастацтва першай паловы ХХ стагоддзя, творчасць сучасных віцебскіх мастакоў. Аўтар манаграфіі «Святкаванне рэвалюцыі» (Мн., 1989), раздзела ў шасцітомным выданні «Гісторыя беларускага мастацтва» (Т. 4., Мн., 1991), артыкулаў у «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», перыядычным друку.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Цыбульский, М. Л. Шамшур Вячеслав Вячеславович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 598.

2. Шамшур Вячаслаў Вячаслававіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 606. — На беларус. і англ. мовах.

3. Вячаслаў Шамшур // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 136. — На беларус. і англ. мовах.

 4. Вячаслаў Шамшур. Класіка сучаснага пейзажа : каталог / Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад.: В. А. Дарафеева, М. Л. Цыбульскі. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2014. – 11с.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выставка работ Вячеслава Шамшура «Свет Пастэлі»

arrow Художественная выставка В. В. Шамшура «Свет пастэлі»