Біяграфія
Шкуратаў Ігар Мікалаевіч (14.11.1945, г. Ашмяны Гродзенскай вобл.), беларускі акварэліст. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1976). У 1993–2008 гг. выкладаў на кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Член Беларускага саюза мастакоў (1993).
Працуе ў акварэлі і станковай графіцы, аддае перавагу пейзажу і нацюрморту.
Сярод твораў: «Браслаўскія ночы» (1995), «Зімовы пейзаж з кляштарам» (1998), «Цішыня» (2002), «Зімовы дзень» (2002), «Рамонкі» (2007), «Віцебск над Дзвіной» (2008); трыпціхі «Касмічная гармонія» (1995), «Асенняя сімфонія» (2001), «Атлантыда» (2006); паліптых «Раніца. Дзень. Вечар. Ноч» (1994); серыі «Стары Віцебск» (1991–1993), «Краявіды Віцебшчыны» (1990–1993), «Мой свет» (1994), «Поры года» (2002) і інш.
Удзельнік усесаюзных, абласных, гарадскіх і шматлікіх міжнародных выстаў у Германіі, Францыі, Іспаніі, Расіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Цыбульский, М. Л. Шкуратов Игорь Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 610.
2. Шкуратаў Ігар Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 618. — На беларус. і англ. мовах.
3. Ігар Шкуратаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 138. — На беларус. і англ. мовах.
СПАСЫЛКІ
В Шумилинском историко-краеведческом музее работает выставка художника Игоря Шкуратова
Сямашка М. Дыханне акварэляў Ігара Шкуратава