Выставы
Генадзь Фёдаравіч Шутаў з 1962 года прымае ўдзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных і ўсесаюзных выставах. Работы экспанаваліся ў Польшчы, Югаславіі, Швецыі, Манголіі, Балгарыі, Мексіцы, Германіі, Венгрыі, Швейцарыі, на Кубе. У 1976–1986 гг. займаў пасаду старшыні праўлення Віцебскай абласной арганізацыі Саюза мастакоў БССР. У 1986 г. узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». У 1996 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь». Творчасць Г. Ф. Шутава, лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва (2011 г.), добра вядомая не толькі прафесіяналам, але і ўсім аматарам акварэлі. Шматслаёвая аўтарская тэхніка жывапісу ў яго нацюрмортах даўно стала адной з візітных картак віцебскай школы акварэлі. Работы Генадзя Шутава набылі мастацкія музеі Мінска, Кіева, Ашхабада, Віцебска, Полацка, Траццякоўская галерэя, Метрапалітэн-музей ЗША.
Мастацкія выставы Г. Ф. Шутава
Міжнародныя, усесаюзныя
1966-1994 |
– І–ІХ Усесаюзныя выставы акварэлі, г. Масква. |
1972 |
– міжнародная выстава (Балгарыя); – міжнародная выстава (Югаславія). |
1973 |
– міжнародная выстава (Мексіка); – міжнародная выстава (Манголія). |
1974 |
– міжнародная выстава (Фінляндыя); – міжнародная выстава (Польшча). |
1975 |
– міжнародная выстава (Венгрыя). |
1981 |
– міжнародная выстава (Куба). |
1991 | – міжнародная выстава «Мастакі з горада Шагала і Малевіча», г. Шчэцын (Польшча). |
2007 |
– міжнародная выстава «Акварэльная сябрына» (Карцінная галерэя), г. Полацк. |
2008 | – міжнародная выстава «Балтыйскія масты», г. Каўнас (Літва). |
2009 | – міжнародная біенале акварэлі «Вада + фарба», г. Мінск, г. Полацк. |
2010 | – міжнародная выстава «Разам», г. Мінск. |
2011 | – міжнародная біенале акварэлі «Вада + фарба», г. Мінск, г. Полацк. |
Рэспубліканскія
1966 |
– I Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск. |
1969 |
– II Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск. |
1972 |
– III Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск. |
1975 |
– IV Рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск. |
1977 |
– рэспубліканская выстава «Акварэль-77», г. Мінск. |
1980 |
– рэспубліканская выстава акварэлі. |
1986 |
– рэспубліканская выстава акварэлі і малюнка, г. Мінск. |
1990 |
– рэспубліканская выстава акварэлі. |
1992 | – рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск. |
1993 | – рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск. |
2002 | – рэспубліканская выстава «Віцебская сябрына», г. Віцебск. |
2006 | – рэспубліканская выстава графікі (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск. |
2007 | – рэспубліканская выстава «Каласавіны», прысвечаная 125-годдзю Я. Купалы і Я. Коласа (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск. |
2008 | – рэспубліканская выстава «Малюнак і скульптура» (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск; – рэспубліканская выстава нацюрморта (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск; – рэспубліканская выстава «I біенале жывапісу, графікі і скульптуры» (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск. |
2009 | – рэспубліканская выстава да 1000-годдзя ВКЛ, г. Мінск. |
2010 | – рэспубліканская выстава «II біенале жывапісу, графікі і скульптуры», г. Мінск. |
2011 | – рэспубліканская выстава графікі, г. Мінск. |
2012 | – рэспубліканская выстава «III біенале жывапісу, графікі і скульптуры», г. Мінск. |
Групавыя і персанальныя
1979 |
– персанальная выстава (Віцебскі абласны краязнаўчы музей, аддзел выяўленчага мастацтва), г. Віцебск. |
1987 |
– выстава віцебскіх мастакоў, г. Франкфурт (Германія). |
1988 |
– персанальная выстава, г. п. Руба. |
1989 |
– персанальная выстава (Музей М. Шагала), г. Віцебск. |
1990 |
– выстава акварэлі віцебскіх мастакоў, г. Варшава (Польшча); – персанальная выстава, г. Полацк. |
1994 |
– выстава да 75-годдзя Віцебскай мастацкай школы, г. Віцебск; – персанальная выстава, г. Полацк; – персанальная выстава, г. Мінск. |
1995 |
– выстава «Віцебская акварэль», г. Віцебск; – персанальная выстава (Швецыя). |
1996 | – персанальная выстава, г. Полацк. |
1997 | – персанальная выстава, г. Полацк. |
1999 | – персанальная выстава (выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі), г. Віцебск. |
2000 | – персанальная выстава, г. Смаленск (Расія), г. Наваполацк; – персанальная выстава (галерэя «На Бастыённай»), г. Пскоў (Расія); – выстава віцебскіх мастакоў, г. Мінск. |
2003 | – персанальная выстава (Карцінная галерэя), г. Полацк. |
2004 | – персанальная выстава (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск; – выстава «Паралельныя сусветы мастацтва» сумесна з Ірынай Шутавай (Музей М. Шагала), г. Віцебск. |
2006 | – выстава «Паралельныя сусветы мастацтва» сумесна з Ірынай Шутавай (выставачная зала Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь), г. Мінск. |
2009 | – юбілейная персанальная выстава (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск. |
2012 | – выстава «Паралельныя сусветы мастацтва» сумесна з Ірынай Шутавай (выставачная зала Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь), г. Мінск; (Маскоўскі міжнародны мастацкі салон ЦДМ-2012 «Шляхі-дарогі»), г. Масква (Расія); г. Віцебск. |
2013 | – выстава «Паралельныя сусветы мастацтва Генадзя і Іраіды Шутавых» (выставачнае аб'яднанне «Цэнтральны дом мастака»), г. Масква (Расія). |
Пленэры, конкурсы
1971 |
– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Ленінград. |
1973 |
– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Мурманск. |
1974 |
– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Уфа. |
1975 |
– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Віцебск. |
1976 |
– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Масква. |
1977 |
– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Севастопаль. |
1979 |
– міжнародны пленэр, г. Баку. |
1980 |
– міжнародны пленэр, г. Зялёна Гура (Польская Народная Рэспубліка). |
1981 |
– усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Кіеў. |
1982 | – усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Ашхабад. |
1984 | – усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Ташкент. |
1985 | – усесаюзная творчая група мастакоў-акварэлістаў, г. Брэст. |
1996 | – міжнародны пленэр імя Бялыніцкага-Бірулі, г. Магілёў. |
1998 | – міжнародны пленэр імя І. Хруцкага, г. Віцебск, г. п. Ушачы. |