Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

 

Мастацкія выставы В. І. Шчаснага

 

 

Міжнародныя

1988 – выстава творчага аб'яднання «Квадрат», г. Каўнас (Літва).

1990-1991

– выстава творчага аб'яднання «Квадрат», г. Зялёна Гура, г. Гданьск (Польшча).

1991

– выстава беларускіх мастакоў, г. Варшава (Польшча);
– выстава творчага аб'яднання «Квадрат», г. Масква (Расія);
– выстава творчага аб'яднання «Квадрат», г. Тэруэль (Іспанія).

Рэспубліканскія

1976

– рэспубліканская выстава абласцей, г. Мінск.

1978

– рэспубліканская выстава акварэлі, г. Мінск.

1984

– рэспубліканская мастацкая выстава, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча, г. Мінск.

1985 – рэспубліканская выстава «40 год Перамогі», г. Мінск.

1987 – рэспубліканская выстава «У краі блакітных азёр», г. Мінск.

1988 – рэспубліканская выстава акварэлі і малюнка, г. Мінск;
– рэспубліканская выстава творчых аб'яднанняў Беларусі, г. Мінск;
– рэспубліканская выстава творчага аб'яднання «Квадрат», г. Мінск.

1989 – рэспубліканская выстава творчых аб'яднанняў, прысвечаная 110-годдзю К. Малевіча, г. Мінск;
– рэспубліканская выстава нетрадыцыйнага мастацтва «Панарама», г. Мінск.

2009 – рэспубліканская выстава «АBSTRACT-2009», г. Мінск.

Абласныя

1976 – абласная мастацкая выстава «Восень-76».

1977 – абласная мастацкая выстава пейзажа;
– абласная мастацкая выстава, прысвечаная 60-годдзю Вялікага Кастрычніка.

1978 – абласная мастацкая выстава, прымеркаваная да Тыдня выяўленчага мастацтва.

1979 – абласная мастацкая выстава «Восень-79».

1981 – абласная мастацкая выстава «Маладосць, творчасць, сучаснасць».

1982 – абласная выстава мастакоў Віцебска, г. Наваполацк.

1984 – абласная мастацкая выстава, прымеркаваная да Тыдня выяўленчага мастацтва;
– абласная мастацкая выстава «Восень-84».

1985 – абласная мастацкая выстава «Слова пра паход Ігаравы», г. Полацк.

1987 – абласная мастацкая выстава «Віцебшчына-87».

Групавыя і персанальныя

1980

– групавая мастацкая выстава «На бурацкім участку БАМа».

1987

–  групавая мастацкая выстава «Памяці І. І. Вярэм'ева»;
– групавая мастацкая выстава творчага аб'яднання «Квадрат».
 
1989

– групавая мастацкая выстава прэтэндэнтаў на ўступленне ў Саюз мастакоў БССР;
– групавая мастацкая выстава творчага аб'яднання «Квадрат» «Экалогія і культура», г. Віцебск.

1999

– выстава «Шляхі пошукаў і знаходак» (выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі), г. Віцебск.

2001 – выстава «Хрысціянскі свет. ІІІ тысячагоддзе» (выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі), г. Віцебск;
– персанальная выстава (выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі), г. Віцебск.


2007 – справаздачная выстава па пленэры Н. Орды (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

2008

– выніковая выстава па пленэры І. Хруцкага (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– выстава «Чацвёра ў адной прасторы» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– справаздачная выстава па пленэры «Побач з дзядзькам Язэпам» (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– персанальная выстава (Карцінная галерэя), г. Полацк.
 
2009

– справаздачная выстава па пленэры, прысвечаным 85-годдзю В. Быкава (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– справаздачная выстава па пленэры І. Хруцкага (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– выстава, прысвечаная 50-годдзю мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.
.
 
2010
– выстава па выніках пленэру, прысвечанага Яну Баршчэўскаму (выставачная зала УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

2011

– выстава «Асвейская калядная зорка» (Дом культуры), г. п. Асвея;
– выстава «625 год Верхнядзвінску» (касцёл Раства Найсвяцейшай Дзевы Марыі), г. Верхнядзвінск;
– персанальная выстава «Знакі яднання» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск; (касцёл Святой Тройцы), г. Докшыцы;
– групавая юбілейная выстава з А. Слепавым, У. Вальновым (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск.
2012

– выстава «Беларускі Арт-алфавіт» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– выстава «Кніжная графіка» (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск;
– выстава «Белабстракцыянізм» (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), г. Мінск;
– выстава «Квадрату – 25» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– калектыўная выстава «Званы Росіцы» да 100-годдзя Росіцкага касцёла (Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць).


2013
– перасовачныя выставы па выніках работы пленэраў Я. Драздовіча (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск; (Карцінная галерэя), г. Полацк; г. Лепель, г. Наваполацк, г. п. Шаркаўшчына;
– выстава «ABSTRACT-2013» (выставачная зала Саюза мастакоў Беларусі), г. Віцебск.
 
2014
– рэтраспектыўная выстава «Прастора традыцыі» па выніках Драздоўскіх пленэраў (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– рэтраспектыўная выстава «Прастора традыцыі» па выніках Драздоўскіх пленэраў (Раённы цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур), г. Полацк;
– перасовачная выстава да 75-годдзя вызвалення Беларусі, г. Віцебск, г. Лепель, г. Наваполацк, г. Орша, г. п. Дуброўна;
– выстава «У пошуках Атлантыды», в. Параф'янава;
– выстава «Арт-алфавіт» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск.

Пленэры

1996

–I Міжнародны пленэр «Малевіч. УНОВІС. Сучаснасць»;
– пленэр, прысвечаны памяці Я. Драздовіча.


2007

– пленэр імя І. Хруцкага, г. Новалукомль.
 
2008

– пленэр, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння В. Быкава, в. Бычкі (Ушацкі р-н);
– пленэр імя І. Хруцкага, г. Верхнядзвінск.

2010
– пленэр, прысвечаны Эміліі Плятэр.
 
2012
– пленэр імя Я. Драздовіча, в. Бычкі (Ушацкі р-н);
– пленэр «У пошуках Атлантыды», в. Межава (Аршанскі р-н).

2013
– пленэр імя Я. Драздовіча, в. Прошкава (Глыбоцкі р-н);
– пленэр, в. Параф'янава (Докшыцкі р-н).

 

Удзельнікі персанальнай выставы
В. І. Шчаснага.
Полацкая карцінная галерэя. 2008 г.Калектыўная выстава «Званы Росіцы»
да 100-годдзя Росіцкага касцёла.
Росіцкі касцёл. Верхнядзвінскі р-н. 2012 г.Адкрыццё персанальнай выставы В. І. Шчаснага.
Полацкая карцінная галерэя. 2008 г.Удзельнікі персанальнай выставы В. І. Шчаснага.
Полацкая карцінная галерэя. 2008 г.