Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Выставы

  

Мастацкія выставы В. А. Шылко

 

Віктар Аляксандравіч Шылко працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Творчасць мастака ведаюць далёка за межамі рэспублікі. Яго работы экспанаваліся на выставах у Аўстрыі, Іспаніі, Германіі, ЗША, Фінляндыі, Польшчы, Карэі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Віктар Аляксандравіч удзельнік творчага аб'яднання «Квадрат», лаўрэат I Міжнароднага Шагалаўскага пленэру.
Штогод удзельнічае ў гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх выставах.

Работы знаходзяцца ў:

– Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск;
– Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, г. Мінск;
– Абласным мастацкім музеі, г. Віцебск;
– УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"», г. Віцебск;
– Арт-цэнтры Марка Шагала, г. Віцебск;
– Музеі сучаснага еўрапейскага мастацтва, г. Сеул (Карэя);
– Музеі сучаснага мастацтва, г. Зялёна Гура (Польшча);
– прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Латвіі, Аўстрыі, Германіі, Галандыі, ЗША, Іспаніі, Польшчы, Канадзе, Фінляндыі.

 

 

Міжнародныя, усесаюзныя

1980

– усесаюзная выстава «Маладосць краіны», г. Ташкент (Узбекская ССР).

 

1986

– усесаюзная выстава «Маладосць краіны» (Цэнтральная выставачная зала «Манеж»), г. Масква.

 

1987

– групавая выстава, г. Каўнас (Літоўская ССР).

 

1988

– удзел у эксперыментальнай выставе ленінградскіх мастакоў (Палац мастацтваў «Юнацтва»), г. Ленінград.

 

1989

– групавая выстава, г. Франкфурт-на-Одэры (Германская Дэмакратычная Рэспубліка);
– групавая выстава, г. Зялёна Гура (Польская Народная Рэспубліка);
– групавая выстава ТА «Квадрат» (Музей сучаснага мастацтва), г. Зялёна Гура (Польская Народная Рэспубліка).

 

1990

– выстава беларускіх мастакоў, г. Хельсінкі (Фінляндыя).

 

1991

– выстава «Бел-Арт». Панарама беларускага сучаснага мастацтва, г. Варшава (Польшча);
– выстава твораў ТА «Квадрат» (выставачнае аб'яднанне «Цэнтральны дом мастака»), г. Масква;
– групавая выстава ТА «Квадрат» (Епіскапства Арагоны), г. Тэруэль (Іспанія).

 

1997

– выстава беларускіх мастакоў, г. Дордрэхт (Галандыя).

 

2000

– выстава ў складзе творчай суполкі «Майстар» (галерэя «Les oread PARIS»), г. Масква (Расія).

 

2001

– выстава групы «Аршыца» (Крымскі вал, выставачнае аб'яднанне «Цэнтральны дом мастака»), г. Масква (Расія);
– выстава ў галерэі «Арт-Горад», г. Санкт-Пецярбург (Расія).

 

2008

– выстава віцебскіх мастакоў, г. Франкфурт-на-Одэры (Германія).

 

2011

– выстава беларускіх мастакоў (выставачнае аб'яднанне «Цэнтральны дом мастака»), г. Масква (Расія);
– выстава «100 беларускіх мастакоў» (ГА «Беларускі саюз мастакоў» у Львове), г. Львоў (Украіна);
– выстава віцебскіх мастакоў (Дом мастака), г. Смаленск (Расія);
– выстава «Мастакі Віцебска» (выставачная зала Саюза мастакоў Расіі), г. Смаленск (Расія).

 

2013

– IV Міжнародная біенале акварэлі «Вада + фарба» (Мастацкая галерэя), г. Полацк (Беларусь); г. Ноўгарад (Расія).

 

Рэспубліканскія

1976

– рэспубліканская выстава маладых мастакоў, г. Мінск.

 

1986

– рэспубліканская выстава «Маладосць рэспублікі», г. Мінск.

 

1989

– рэспубліканская выстава, прысвечаная памяці К. Малевіча, г. Мінск.

 

2008

– І Рэспубліканская біенале жывапісу, графікі, скульптуры (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск;
– рэспубліканская выстава «Сябрына» (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск.

 

2013

– рэспубліканская выстава канфігуратыўнага мастацтва «Іншая рэальнасць» (галерэя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Лабірынт»), г. Мінск.

 

Персанальныя і групавыя

1984

– персанальная выстава, г. Наваполацк.

 

1987

– першая выстава мастакоў ТА «Квадрат» (зала Саюза мастакоў БССР), г. Мінск.

 

1988

– выстава да 110-годдзя К. Малевіча (зала Саюза мастакоў БССР), г. Мінск.

 

1993

– персанальная выстава, г. Віцебск.

 

1994

– выстава ўдзельнікаў I Міжнароднага Шагалаўскага пленэру, г. Віцебск. Лаўрэат пленэру;
– выстава ўдзельнікаў I Міжнароднага пленэру «Малевіч. УНОВІС. Сучаснасць», г. Віцебск.

 

1998

– персанальная выстава графікі (Нацыянальная бібліятэка Беларусі), г. Мінск;
– персанальная выстава жывапісу, г. Віцебск.

 

1999

– выстава ў складзе групы «Аршыца» (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск.

 

2000

– персанальная выстава графікі (Нацыянальная бібліятэка Беларусі), г. Мінск.

 

2001

– выстава групы «Майстар» (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск;
– персанальная выстава, г. Наваполацк.

 

2003

– персанальная выстава жывапісу, г. Віцебск.

 

2008

– групавая выстава членаў Беларускага саюза мастакоў У. Шылко, А. Малея, А. Дасужава, В. Шчаснага «Чацвёра ў адной прасторы» (УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

 

2011

– выстава «Партрэт горада», г. Віцебск;
– выстава-праект Г. Васільевай «Just-Now» (УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– выстава «ABSTRAKT», г. Віцебск;
– выстава «Скрыжаванне пачуццяў» (УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– выстава «Віцебскія мастакі канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя», г. Віцебск;
– выстава «Allegretto». Мастакі Віцебска, Мінска, Гродна (УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– выстава да 25-годдзя аб'яднання «Квадрат» (УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– выстава, прысвечаная 40-годдзю віцебскай арганізацыі мастакоў, г. Мінск.

 

2012

– выстава «25 гадоў "Квадрату"» (Віцебскі мастацкі музей), г. Віцебск;
– выстава «Партрэт горада» (УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– выстава «ABSTRAKT», г. Віцебск;
– выстава «MUZA». Мастакі Віцебска, Мінска, Гродна (УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск;
– персанальная выстава «Рэтра», г. Віцебск;
– выстава «Aрт-сезон» (УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

 

2013

– выстава «ABSTRAKT» (УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

 

Праекты, семінары

1988

– удзел у семінары канцэптуальнага мастацтва, г. Нарва (Эстонская ССР).

 

2008

– удзел у міжнародным пленэры імя Марка Роткі, г. Даўгаўпілс (Латвія).

 

2009

– удзел у выставачным праекце «ABSTRACT» (ВУП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» ГА «Беларускі саюз мастакоў»), г. Мінск.

 

2011

– міжнародны праект Смолака «Намаляваны экватар» (УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

 

2012

– арт-праект «Арт-акно» (УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"»), г. Віцебск.

 

2013

– удзельнік і фіналіст рэгіянальнага конкурсу арт-праекта «Zабоr»;
– арт-праект «Дзевяць з паловай»;
– куратарскі праект М. Паграноўскага «Экалогія ў мастацтве» (Майстэрні Савіцкага; Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў), г. Мінск;
– міжнародны пленэр-сімпозіум «Літва вачыма мастакоў замежжа», г. Вісагінас (Літва).

 

Выставу В. А. Шылко «Ландшафты» адчыняе загадчыца аддзела літаратуры па мастацтве В. А. Дарафеева. Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. 2012 г.
Мастак В. А. Шылко і мастацтвазнавец Т. В. Катовіч. Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. 2012 г.
Музычнае віншаванне ад У. Бярэзіна на персанальнай выставе В. А. Шылко. Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. 2012 г.
Віншаванне ад паэта Д. Сімановіча. Выстава В. Шылко «Ландшафты». Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. 2012 г.