Мастакі Віцебшчыны

Мастак – гэта маг, вялікае сэрца. Ён здабывае прыгажосць, адшуквае свежасць ва ўсім, падпарадкоўвае сабе стыхію.

Марк  Шагал

Віцебская абласная бібліятэка

імя У. І. Леніна

VLIB

Біяграфія

 

Вальноў Уладзімір Мікалаевіч (29.08.1939, в. Гародна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. – 18.12.2023, г. Віцебск), беларускі графік і жывапісец. Скончыў аддзяленне дызайну Харкаўскага мастацка-прамысловага інстытута (1971). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1975. Член Беларускага саюза мастакоў (1979). Жыў ў Віцебску.

У творах закранаў тэмы ўзаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, экалогіі, вайны, трагічнага лёсу вёскі, старажытнага Віцебска, хрысціянскай маралі, праблемы духоўнасці, клопату аб захаванні спадчыны.

Сярод работ: «Памяці партызана» (1975), «Вяртанне. Прысвячаецца бацьку» (1985), «Вяртанне анёла» (1994), «Супрэматычны дворык» (1999), «Вочы Хрыста, які пакутуе» (2000), «Засмучаная зямля» (2004), «Певень. Заклік» (2005), «Пластыка маёй зямлі» (2007); калажы «Хацелася б усіх назваць» (1996), «Малітвы нашых бацькоў» (1999); серыя літаграфій «Мой горад» (1981), серыя пастэляў «Горад майго дзяцінства» (1982), «Мёртвая вёска» (1991–92), трыпціхі «Сцёртыя рысы твару» (1985), «Стары горад» (1991); інсталяцыі «Сям'я. Распяты» (1996), «Памяць. Халакост» (2005), «Прысвячэнне маці» (2006) і інш.

Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім мастацкім музеі.

 

ЛІТАРАТУРА

Цыбульский, М. Л. Вольнов Владимир Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 274—275.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Соловьева Н. Певец печали